Нядзеля, 05.05.2024, 14:27 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная

вул.Леніна - дом №01 - гатэль "Эўропа"

Вуліца Леніна. Дом №1.
Гатэль "Эўропа".


У пачатку XIX стагоддзя на рагу Губернатарскай вуліцы і Саборнай плошчы, а цяпер вуліцы Леніна і плошчы Свабоды, быў узведзены двухпавярховы будынак гасьцініцы. Належала яна вядомаму купецкаму сямейству Поляк.

Пасьля пажару ў 1884 годзе гасьцініцу перабудавалі, павялічыўшы на адзін паверх. Нумары гасьцініцы былі абстаўлены лепшай на той час мэбляй. Гасьцініца славілася шыкоўным сэрвісам. Адназначна, яна карысталася заслужанай папулярнасьцю ў гасьцей горада і лічылася элітнай.

Да пачатку XX стагоддзя «Эўропа» ўжо не магла змясьціць усіх жадаючых. Таму ў 1906-1908 гадах будынак быў перабудаваны ў стылі мадэрн. Гасьцініца стала шасьціпавярховай і стала самай высокай прыватнай пабудовай дарэвалюцыйнага Менску. У ёй тады было 130 нумароў. На першых паверхах размяшчаліся крамы і салоны. Жадаючыя маглі паспытаць вытанчаныя стравы ў рэстарацыі. У кожным нумары былі электрычнае асьвятленьне, вадаправод і ванна, цэнтральнае ацяпленьне і тэлефонны апарат. На верхнія паверхі пастаяльцаў падымаў ліфт, на той час першы ў Менску. Пры гасьцініцы існаваў уласны аўта-конны парк.

Пасля рэвалюцыі будынак быў нацыяналізаваны. Рэстаран стаў сталовай, а гасьцініца - інтэрнатам. У 1925 годзе «Эўропа» наноў пачала прымаць гасьцей горада, стаўшы цэнтральнай гасьцініцай Менскай камунальнай гаспадаркі. Праіснавала яна да айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, калі патрапіла пад бамбёжкі.

Пасьля вайны месцы пад гасьцініцай ачысьцілі, дзе потым адчынілася дзіцячая кавярня «Пінгвін». У 2004 годзе пачалось узвядзеньне копіі гасьцініцы "Эўропа" з выкарыстаньнем элементаў дэкору са старых выяў і чарцяжэй, толькі на іншым месцы. Цяперашняя гасьцініца "Эўропа" ачынілась ў 2007 годзе, але цяпер яна стаіць на 20 мэтраў лявее свайго прататыпу, на падмурках будынку першага менскага тэатра. Сёньня гасьцініца "Эўропа" мае ўжо 7 паверхаў і некалькі падземных паверхаў з аўтастаянкамі.

Гасьцініца "Эўропа" пасьля рэканструцыі ў 1906-1908 гадах на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Гасьцініца "Эўропа" пасьля рэканструцыі ў 1906-1908 гадах


Гасьцініца "Эўропа" на паштоўцы пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Гасьцініца "Эўропа"


Гасьцініца "Эўропа". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Гасьцініца "Эўропа"



Гасьцініца "Эўропа" у даваенны час.
(фота з сайта www.mk.by)

Гасьцініца "Эўропа" у даваенны час.


Перадваенны здымак гасьцініцы "Эўропа", ужо пры савецкай уладзе. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Перадваенны здымак гасьцініцы "Эўропа"


Разбураная гасьцініца "Эўропа" у часе вайны 1941-1945 гг. (крыніца)

Разбураная гасьцініца "Эўропа" у часе вайны 1941-1945 гг


Позірк на плошцу Свабоды. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Позірк на плошцу Свабоды. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.


Позірк ад плошчы Свабода. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Позірк ад плошчы Свабода. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Катэгорыя: Інтэрнацыянальная | Дадаў: DzedFyodar (08.02.2012)
Праглядаў: 2070 | Тэгі: гасьцініца, Эўропа | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]