Пятніца, 19.04.2024, 17:41 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Янкі Купалы

вул. Янкі Купалы - дом №17

Вуліца Янкі Купалы. Дом №17.

У гэтым доме жыў беларускі кампазітар, народны артыст, прафесар Аладаў Нікалай Ільіч (1890 - 1972).

Народжаны ў Санкт-Петярбургу і скончыўшы ў 1910 годзе Пецярбургскую кансерваторыю перабраўся ў Менск у 1924 годзе. Аладаў Н.І. быў у ліку арганізатараў і настаўнікаў Беларускага музычнага тэхнікума і кансерваторыі.

Аладаў Н.І. аўтар вопер "Тарас на парнасе" (1927), "Андрэй Касьценя" (1947), трох кантат, дзесяці сімфоній, сімфаніеты (1936), сімфанічнай паэмы "Мацней за сьмерць" (1933), драматычнай фантазіі "Казка-быліна" (1934), балады "У суворыя дні" (1942), камерных ансабляў, вакальных цыклаў, песень, п'ес для беларускага народнага аркестра, апрацовак народных мелёдый.

Аладаў Н.І. ў 1955 годзе атрымлівае званьне народнага артыста БССР, у 1946 атрымлівае тытул прафесара.

Пахаваны Аладаў Н.І. на маскоўскіх могілках, а на доме, дзе ён жыў вывешана ганаровая мемарыяльная дошка. Яго імём у 1976 годзе названа музычная школа №2.

Катэгорыя: Янкі Купалы | Дадаў: DzedFyodar (11.09.2012)
Праглядаў: 1701 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]