Аўторак, 17.10.2017, 20:55 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Камсамольская

вуліца Камсамольская (ад 1922 году)

Вуліца Камсамольская (ад 1944 года)

Былыя назвы:
Алеся Гаруна (1941-1944),
Багадзельная вуліца (ад 1922 да 1941 года),
Богаяўленская вуліца (ХІХ ст.),
Фэліцыянская вуліца


Зямельныя працы на адрэзку паміж вул. Рэвалюцыйная і Інтэрнацыянальная. У трэцім доме справа сёньня крама "Швайцарскія гадзіньнікі". 
а) Здымак - 1950 год.
б) http://news.tut.by - 2012 год.

Зямельныя працы на адрэзку паміж вул. Рэвалюцыйная і Інтэрнацыянальная
Вуліца Камсамольская


Ад вул. Інтэрнацыянальнай у бок Савецкай (пр.Незалежнасьці). Злева - кінатэатр "Перамога". Бакавы фасад будынка (арх. М.Бакланаў, І.Лангбард). Разлічаны больш чым на 500 гледачоў кінатэатр адкрыты ў лістападзе 1950-га. У тым раёне, дзе ён стаіць і дагэтуль, калісьці былі сад і каменная сьцяна жаночага Праабражэнскага манастыра (да 1872 г. - кляштара бенедыкцінак).
а) Здымак 1951 года.
б) http://news.tut.by - 2012 год

Ад вул. Інтэрнацыянальнай у бок Савецкай
Вуліца Камсамольская (ад 1944 года)


Багадзельная (Камсамольская) вуліца ў бок Нямігі. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Багадзельная (Камсамольская) вуліца
Вул Камсамольская, 2008 год


Кавалак паміж вуліцамі Няміга (злева) і Інтэрнацыянальнай (справа). Зарас рэканструяваны. Знята ў 1968 г. Фота Валожынскага В.Г.

паміж вуліцамі Няміга (злева) і Інтэрнацыянальнай (справа)


Вуліца Камсамольская на выхадзе да Нямігскай, дамы якой бачныя на заднім плане. 1946 год. (В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Вуліца Камсамольская на выхадзе да Нямігскай


Злева - ідзе падрыхтоўка для будаўніцтва кінатэатра "Перамога". Справа, у доме на рагу Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай, знаходзілася рэстарацыя першага разраду "Зара".

будаўніцтва кінатэатра "Перамога"

Катэгорыя: Камсамольская | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 1386 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]