МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Кірава |
Вуліца Кірава. Дом №13. Гасьцініца "Беларусь" адчынілась 7 лістапада 1938 года на рагу вуліц Валадарскага і Кірава. Архітэктар А.П. Воінаў, інжэнер Златкіш. Гасьцініца "Беларусь". 1940 г. Пагляд з вул. Валадарскага.
У кампазіцыі будынка выдзелены 6-ціпавярховы кутны паўкруглы ў плане аб'ём з цэнтральным уваходам. Да яго пад прамым кутом прымыкаюць бакавыя карпусы. Гасьцініца "Беларусь".
У плястыцы фасадаў былі скарыстаны рытмічна растаўленыя трохчэцьвяртныя калённы бяз базаў і капіцеляў, падтрымліваючыя ацікавы паверх. Гасьцініца "Беларусь" - 1940 год.
Іншы ракурс.
У гады Айчыннай вайны будынак быў спалены. Аднавілі будынак гасьцініцы ў 1947 годзе па праекце аўтара. Гасьцініца "Беларусь".
| |
| Праглядаў: 2890 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal









