МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Кірава |
Вуліца Кірава. Дом №5. Гісторыя будынка пачынаецца ў 90-я гады XIX стагоддзя (па іншых дадзеных, у 1902-03 гадах). Менскі інжынер Еранім Кнопп пабудаваў трохпавярховы дом з мезанінам для сваёй сям'і, а некалькі кватэр здаваў ў наём. У 1912 годзе пасьля зьмены домаўладальніка вялікая частка будынка была аддадзена пад вучылішча. З тых часоў адукацыйнае прызначэньне аб'екта практычна не змянялася. У 1920-30-х гадах тут размяшчаліся спачатку прыватная гімназія Реймана, а затым агульнаадукацыйная школа. У час Вялікай Айчыннай вайны дом гарэў, але сцены захаваліся, таму ў канцы 1940-х гадоў пабудову аднавілі, і ў ёй прапісалася школа з музычным ухілам. У апошнія гады тут размяшчаўся камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Будынак былой прыватная гімназія Рэймана. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
| |
| Праглядаў: 1792 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal

