Пятніца, 11.10.2024, 13:02 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Кірылы і Мяфода

вул.Кірылы і Мяфода - позірк ад пл.Свабоды

Вуліца Кірылы і Мяфода.
Позірк ад плошчы Свабоды.


Комплекс будынкаў былых бернардынскіх манастыроў: мужчынскага (справа) і прылеглымі да яго гандлёвымі радамі і жаночага (злева). Касьцёл жаночага манастыра закладзены ў 1624 годзе, у сярэдзіне XVIII стагодззі перабудаваны ў форме Віленскага барока.
(В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Комплекс будынкаў былых бернардынскіх манастыроў


Вуліца Маламанастырская (Кірылы і Мяфода). Справа - гандлёвыя рады, за імі будынак касьцёлу Сьвятога Йосіфа.
а) В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001
б) Юрась Федзюковіч, 2008 год.

Вуліца Маламанастырская.
Сучасны Менск


Гандлёвыя рады.


Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Позірк на Сабор Сьвятого Духа са сквера на плошчы Свабоды.

Фота часоў вайны 1941-1945 гг


Гандлёвыя рады. Позірк на вуліцу Кірылы і Мяфода. Малюнак Анатоля Наліваева, 1941-1945 гады. Фота Юліі Дарашкевіч.

Гандлёвыя рады


Фота 1940-х гадоў. З сайта http://nova.iatp.by/

Гандлёвыя рады



Выгляд з боку сквера, размешчанага на плошчы. Злева - фрагмент комплексу былога Малога гасьцінага двара (XVII - пач. XIX стст.), Пашкоджаны ў перыяд Вялікай Айчыннай (у далейшым будзе рэканструяваны). За ім - былы кляштар бернардынак (заснаваны ў 1633 [па іншых дадзеных - ў 1642-м]). Насупраць, праз вуліцу Бакуніна, - былы касьцёл Сьвятога Ёсіфа кляштара бернардзінцаў (заснаваны ў 1628 г. [па іншай інфармацыі - ў 1642-м]). Не пазней за 1955 год.

Вуліца Кірылы і Мяфода.


Раён перасячэньня з вул. Дзям'яна Беднага (былая Казьмадзем'янаўская). Трамвайная лінія вядзе ўніз, да Сьвіслачы... У сярэдзіне 1950-х гг. тут хадзілі трамваі 4-га і 5-га маршрутаў, а таксама двух маршрутаў так званага кальца "А" (з восені 55-га). Не пазней за 1955 год.

Вуліца Кірылы і Мяфода.


Тутака чагось не хапае, так? (В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

вул. Кірылы й Мядоба

Катэгорыя: Кірылы і Мяфода | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 2036 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]