МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Леніна |
Вуліца Леніна (ад 1945 года). Былыя назвы: Вуліца на гэтым месцы пачала фармавацца ў 16 стагодззі у адпаведнасьці з планам забудовы Менску пасьля вялікага пажару 1547 года. Вуліцу праклалі ў паўднёва-ўсходнім кірунку ад новага рынкавага пляца да гарадскога вала. У канцы 16 - першай палове 17 стагодззяў гэтая частка сучаснай вуліцы Леніна называлася Вялікай Лошыцкай, а з заснаваньнем тут у 1680 годзе кляштара францысканцаў, яе назвалі Францысканскай. Гэтую назву вуліца насіла да 1865 года, пакуль не была перайменавана ў Губернатарскую. Пасьля рэвалюцый, ад 1922 года вуліцу назвалі Ленінскай. Да канца 18 стагодззя ўся жылая забудова на гэтай вуліцы, за выключэньнем мураванага кляштара францысканцаў, была драўлянай. У 1771 годзе тут заснаваны яшчэ адзін каталіцкі кляштар — марыявітак. Паводле праектнага плана рэканструкцыі і развіцьця Менску 1797—1800 годоў вуліцу падоўжылі да скрыжаваньня з Ніжне-Ляхаўскай (Ульянаўскай). У першай палове 19 стагодззя паступова на месцы старых драўляных хат з'яўляюцца мураваныя адно- і двухпавярховыя жылыя дамы. На рагу вуліц Губернатарскай і Ніжне-Ляхаўскай у 1828 годзе пабудавалі комплекс гарадской габрайскай бальніцы (3-я менская гарадская клінічная бальніца імя Клумава). У 1844 годзе на вуліцы Губернатарскай паміж Захар'еўскай і Падгорнай паўстаў будынак мужчынскай гімназіі. У другой палове 19 - пачатку 20 стагодззяў вуліцу інтэнсіўна забудоўвалі двух-, трох- і чатырохпавярховымі дамамі. У 1920-1930-х гадах на месцы старой забудовы, а таксама на вольных участках пабудавалі шэраг грамадскіх і жылых будынкаў. У часе вайны 1941-1945 гадоў забудова вуліцы сур'ёзна пацярпела. Пасьля вайны на ўчастку ад плошчы Свабоды да вуліцы К.Маркса ўсе гістарычныя будынкі, за выключэннем Камунальнага банка, разабралі. Вуліца была наноў забудавана дамамі па асабістаму праекту. Вуліца пашырылась і ў цэнтры заклалі сквер. На рагу вуліц Губернатарскай (Леніна) и Юр'еўскай. Будынак не захаваўся. | |
Праглядаў: 1582 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |