МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Леніна |
Вуліца Леніна. Будынак Менскай паштова-тэлеграфнай канторы. Пачатак 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Мужчынская гімназія. Пабудавана ў 1844 годзе ў стылі класіцызму на Губернатарскай (Леніна) вуліцы, паміж Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці) і Падгорнай (К.Маркса) вуліцамі. У гімназіі вучыліся вядомыя суайчыньнікі: мастак і пісьменьнік А.Ельскі, пісьменьнікі Я.Лучына, Ядзвігін Ш., жывапісец Ф.Рушчыц, вядомыя дзеячы беларускага адраджэньня браты Іван і Антон Луцкевічы. Цяпер на мейсцы будынку і саду сквер, а сама вуліца значна пашырана. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
Справа мужчынская гімназія па Губернатарскай вуліцы (Леніна). (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Мужчынская гімназія з боку вуліцы Падгорнай (Леніна).
Вуліца Леніна каля перакрыжаваньня з вул. К.Маркса (Падгорнай) у 1932. Адзіны ацалелы будынак - гмах Белкамунбанку, пабудаваны ў 1928 годзе (архітэктар У.Вараксін), і перабудаваны ў 1947. На другім баку вуліцы замест скверу была шчыльная забудова.
Новыя жылыя дамы па вуліцы Леніна.
| |
| Праглядаў: 1653 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal







