Аўторак, 23.04.2024, 18:31 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Маркса К.

вуліца Карла Маркса (ад 1945 года)

Вуліца Карла Маркса (ад 1945 года)

Былые назвы:
вуліца Камендатурная (1941-1945),
вуліца Карла Маркса (1922-1941),
Падгорная вуліца (да 1922 года),
Базарная вуліца (ад 1840-х годоў),
Лошыцкая вуліца (ад 1800 да 1840 года).


Вуліца на гэтым месцы ўзнікла на пачатку 19 стагодззя. Яна пралегла ў адпаведнасці з праектным планам 1797 - 1800 гадоў. Першапачаткова вуліца йшла ад Новага рынку (сучасны Аляксандраўскі сквер) да гарадской заставы (месьцілася ў раёне скрыжаваньня з сучаснай вуліцай Валадарскага) і называлася Лошыцкая. Ад 1840-х гадоў яна стала звацца Базарнай з-за таго, што за гарадской заставай быў арганізаваны кірмаш. Ад другой паловы 19 стагодззя вуліца атрымала назву Падгорная.

Ад пачатку існаваньня вуліцы кварталы, прылеглыя да яе, забудоўваліся драўлянымі жылымі дамамі. Большасьць драўляных хат былі знішчаныя ў часе вялікага менскага пажару 1835 года. Ад сярэдзіны 19 стагодззя драўляную забудову паступова пачалі замяняць мураванымі дамамі.

Адным з першых узвялі будынак дваранскага дэпутацкага сходу на рагу вуліц Петрапаўлаўскай (Энгельса) і Падгорнай (Маркса). У другой палове 19 стагодззя вуліцу Падгорную падоўжылі да скрыжаваньня з Серпухаўскай (Сьвярдлова). Тут з'явіліся будынак жаночай Марыінскай гімназіі, двух- і трохпавярховыя жылыя дамы з крамамі. У пачатку 20 стагодззя на гэтай вуліцы змуравалі капітальны будынак Дзяржаўнага банка. З гэтага часу Падгорная вуліца становіцца адной з самых прэстыжных у горадзе.

У 1920-х гадах на пачатку вуліцы побач з гарадскім тэатрам паставілі помнік К.Марксу. У 1920 - 1930-х гадах шмат старых дамоў рэканструявалі, надбудавалі адзін-два паверхі; узвялі будынкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ, Белдзяржкіно, Камунальнага банка, аўтаматычнай тэлефоннай станцыі і шэраг жылых дамоў.

У часе вайны 1941-1945 гадоў большасць дамоў на вуліцы К.Маркса былі пашкоджаныя. Часткова яны былі адноўленыя, але большасьць разабраныя, на месцы якіх паўсталі новыя капітальныя пабудовы.


Вуліца Падгораня на паштоўцы пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Вуліца Падгораня на паштоўцы


Дамы насупраць гістарычнага музэю

вул. Карла Макса

Аўтаматычная тэлефонная станцыя. 1934 г. Пачала працу ў лістападзе 1932 г.ода Знаходзілася на вуліцы К.Маркса блізу скрыжаваньня з вуліцай Валадарскага. Разбурана у часе вайны. Зараз на гэтым месцы жылы дом з банкам на першым паверсе. Аўтар тэксту Ільля Куркоў.

Аўтаматычная тэлефонная станцыя. 1934 г

Катэгорыя: Маркса К. | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 1675 | Тэгі: тэатр, музэй | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]