Пятніца, 11.10.2024, 13:35 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Суражская

вуліца Суражская - былы Аляксандраўскі вакзал

Вуліца Суражская.
Былы Аляксандраўскі вакзал (не захаваўся).  


Аляксандраўскі вакзал (драўляны) быў пабудаваны ў 1871 годзе і прыняў першы паравоз, які прыбыў у Мінск. Ён быў першым у Менску вакзалам, прыняўшым цягнікі ў напрамку Масква-Брэст. (Маскоўска-Брэсцкая чыгунка). 

Драўляны будынак вакзала меў выразнае архітэктурнае рашэньне і сваёй высокай вежай вылучаўся на фоне аднапавярховых навакольных забудоў. Брэсцкі вакзал уяўляў сабой вялікі драўляны будынак з двухпавярховай вежай.  У ліпені 1920-га года Аляксандраўскі вакзал быў цалкам спалены польскімі акупантамі.

Пасля аднаўлення Аляксандраўскі (Брэсцкі) вакзал у Менску існаваў да 1928 года, калі асноўны пасажырапаток быў перанесены на Віленскі (Цэнтральны) вакзал, а сартыравальную станцыю перанесьлі.

Будынак вакзала месьціўся на месцы, дзе зарас пуста, ля п.п. "Інстытут Культуры", насупраць цахоў Медпрэпаратаў.

Але і назарас гэтае месца насычана чыгуначным жыцьцём. Зусім нядаўна на месцы Аляксандраўскага вакзала была станцыя прыпынкаў (канчатковая) электрацягнікоў "Інстытут Культуры" з напрамкаў Ворша і Брэст. Працавалі касы і месьціліся дзяжурныя.

Назарас пэрон падоўжылі пад пуцеправод, даблізіўшы іх да выхаду са станцыі метро, дзе ў пераходзе абсталявалі касы.


Аляксандраўскі вакзал на старых паштоўках. Фота з архіва Беларускай Чыгункі.

Менск- Аляксандраўскі вакзал, 1871г.


Позірк на Аляксандраўскі вакзал ад платформ, праз пуці ў перспектыве. Побач шмат пабудоў. 1871 год. Фота з архіваў Беларускай чыгункі.

Позірк на Аляксандраўскі вакзал


Адзін з карпусоў Аляксандраўскага вакзала, правы бок. 1871 год. Фота з архіваў Беларускай чыгункі.

Адзін з карпусоў Аляксандраўскага вакзала


Позірк на Аляксандраўскі вакзал ад платформ, праз пуці. Фота з архіваў Беларускай чыгункі.

Таварная станцыя ў Менску.


Позірк на Аляксандраўскі вакзал каля спыніўшагася поезда, 1914 год.

Позірк на Аляксандраўскі вакзал праз акно прахадзячага поезда, 1914 год

Катэгорыя: Суражская | Дадаў: DzedFyodar (26.03.2012)
Праглядаў: 1888 | Тэгі: чыгунка, Вакзал | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]