МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Валадарскага |
Вуліца Валадарскага (ад 1945 года)Былыя назвы: Вуліца Валадарскага сёньня пачынаецца са скрыжаваньня вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі Вал. Аднак да таго часу, пакуль прарэзалі (падоўжылі) сёняшнюю вуліцу Гарадскі Вал да праспекта тут была шчыльная забудова. Быў квартал. Па гэтаму такога скрыжаваньня не было, а быў "Т"-падобны раз'езд. А вуліца Інтэрнацыянальная пачыналася ад сьценаў турмы "Пішчалаўскі замак". Зараз кавалак ад турмы да скрыжаваньня з вуліцай Гарадскі Вал без дамоў і прыгожа засаджаны дрэвамі. А калісь тутака хадзілі трамваі і стаяў будынак жаночай гімназіі. Урадавая жаночая гімназія. Знаходзілася на Праабражэнскай вуліцы (Валадарскага). (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
Вуліца Праабражэнская (Валадарскага і далей Інтэрнацыянальная). Жаночая гімназія. Паштоўка пачатку ХХ-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
Сквер ля турэмнага замка, пачатак ХХ ст.
Вуліца Серпухаўская (Валадарскага) з боку Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці). Будынак зь вежай знаходзіўся побач з сінагогай. Паштоўка 1915 года. (крыніца: http://www.polona.pl)
Вуліца Серпухаўская (Валадарскага)
Серпухаўская вуліца (Валадарскага) ў бок Магазіннай (Кірава).
Серпухаўская вуліца (Валадарскага). Злева будынак Жыдоўскай мужчынскай рэальнай вучэльні і зубалячэбнай школы.
Вуліца Серпухаўская (Валадарскага) паміж вул. Маркса (Падгорная) і Кірава (Крамнай). У паўднёва-заходняй частцы вуліцы Валадарскага (на скрыжаваньні яе з Кірава) зьвяртае на сябе ўвагу кут дома № 26. Гэта цагляны будынак быў пабудаваны ў 1911 годзе па праекце архітэктара Краснапольскага. У ім размяшчалася Упраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі. Тут жа працавала таварыства ўзаемадапамогі чыгуначных служачых, заснаванае пасля першай рэвалюцыі (1905). Сёння ў першым паверсе гэтага будынка - помніка архітэктуры з рысамі мадэрну - знаходзіцца кафэ «Мядуха». Да гэтага старажылы вуліцы прымыкае і другі - дом № 24. З 1906 года ў гэтым будынку працавала прыватная сямікласная жаночая гімназія У.І. Лявіцкай. У 1911-м ўстанова атрымала статус ўрадавай. Яшчэ праз год тут былі адкрыты курсы для сясцёр міласэрнасьці. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Дамы на левай часцы паштоўкі сёньня адносяцца да вуліцы Валадарскага, а раней гэта было скрыжаваньне вуліц Захар'еўскай (савецкай) і Серпухаўскай. На месцы, дзе едзе трамвай сёньня стаіць гасьцініца "Мінск".
Пракладка трамвайных пуцей па вуліцы Серпухаўскай (Валадарскага) на скрыжаваньні з вуліцай Захар'еўскай.
| |
| Праглядаў: 3572 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal










