МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Валадарскага |
| Вуліца Валадарскага. Дом №2. Ізалятар папярэдняга зняволення МУС Рэспублікі Беларусь. Пішчалаўскі замак. Турма пабудаваная ў 1825 годзе па праекце архітэктара Пішчалы, які паўтарыў тыпавую канструкцыю беларускага гатычнага замка. Знаходзіўся астрог на ўскраіне тагачаснага Менску на гары ў Раманаўскім прадмесьці (цяпер вуліца Валадарскага). Будынак уяўляе сабой прастакутны трохпавярховы аб'ём з чатырма круглымі вежамі па кутах. Сканчаюцца вежы прастакутнымі зубцамі над шматслаёвым карнізам. Пішчалаўскі замак агароджаны высокай каменнай сьцяной з контрфорсамі. Завяршэньне яе гладкае, зубцы і іншыя дэталі, надбудовы адсутнічаюць, бо прызначэньне будынку не абарончае ад знешняга ворага, а ўтрыманьне зняволенных. Адносіцца да помнікаў раньняга этапу неаготыкі. Пішчалаўскі замак.
Пішчалаўскі замак.
Пішчалаўскі замак.
Калідоры Пішчалаўскага замка.
| |
| Праглядаў: 2119 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal




