Пятніца, 11.10.2024, 14:21 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Рэвалюцыйная

вуліца Рэвалюцыйная (ад 1944 года)

Былыя назвы:

Кірхенштрасэ (ад 1941 па 1944 гады),
вуліца Рэвалюцыйная (ад 1922 па 1941 гады),
Койданаўская вуліца (ад 1919 па 1922 гады),
вуліца Ласаля (ад 1917 па 1919 гады),
Койданаўская вуліца (першапачаткова)


Адпачатку існаваньня вуліца Рэвалюцыйная называлася Койданаўскай. Яна была пракладзена ў канцы XVI стагоддзя і праз браму ў гарадскіх умацаваньнях злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава (зарас горад Дзяржынск).

У XVII–XVIII стагоддзях вуліца лічылася самай арыстакратычннай. На ей будавалі свае сядзібы менскія багацеі і прыгарадныя земляўласнікі. Тут знаходзіліся драўляны кляштар бенедыктынцаў і адзін з першых у горадзе шпіталей.

З першай паловы XIX стагоддзя Койданаўская вуліца (Рэвалюцыйная) пачала засяляцца купцамі і заможнымі мяшчанамі. З 1872 года менскія губернатары ездзілі па ёй з чыгуначнага вакзала да сваёй рэзідэнцыі, што месьцілася на Саборнай плошчы (Свабоды). 

У 1919 годзе Койданаўская вуліца была перайменаваная савецкімі ўладамі ў гонар Фердынанда Ласаля (1825–1864), нямецкага сацыяліста і філосафа. У час польскай акупацыі 1919-1920 гадоў вуліцы быў вернуты былы назоў, а ў 1922 годзе Койданаўская была перайменавана бальшавікамі ў вуліцу Рэвалюцыйную. 

У 1941–1944 гадах, у часы нямецкай акупацыі, вуліца называлася Кірхенштрасэ, а менчукі называлі яе вуліцай Рагнеды. 

Вуліца Койданаўская пасьля пажару. Гравюра Баярскага, канец ХІХ ст. Крыніца: часопіс "Tygodnik Powszechny" 1881 года, Польшча.

Вуліца Койданаўская пасьля пажару


Фота 1970 - х гг. 

Рэвалюцыйная вуліца


Фота 1970 - х гг.

вуліца Рэвалюцыйная


Дамы №№ 10, 8, 6, 4, 2. Фота 1970 - х гг.

вуліца Рэвалюцыйная

Катэгорыя: Рэвалюцыйная | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 2263 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]