Пятніца, 19.04.2024, 03:27 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Рэвалюцыйная

вул. Рэвалюцыйная, дом №15
Вуліца Рэвалюцыйная. Дом №15.
Амбасада Швецыі.

Камяніца па адрасе Рэвалюцыйная, 15 ўяўляе сабой твор архітэктуры пачатку XIX стагоддзя. Будынак узводзіўся рукамі мясцовых рамесьнікаў і стаў узорам іх будаўнічага майстэрства. Будынак ня быў падобным да іншых і да канца 1930-х гадоў захаваў сваю першапачатковую ўнутраную планіроўку і знешні выгляд.

Час ўзьвядзеньня камяніцы дакладна невядомы. Доўгі час на вуліцы, як і ва ўсім горадзе, панавала драўляная забудова. Моцныя пажары 1809 і 1812 гадоў спусташалі значную частку горада. Магчыма з-за гэтага будынак быў зафіксаваны толькі на плане Менску 1833 года. Каменныя сьцены ратавалі яго ад знішчальных пажараў 1835 і 1881 гадоў.

У розныя часы ў гэтым будынку знаходзіліся: прыёмнік для жабракоў, Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), Беларуская акадэмія навук, следчы ізалятар Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), аўтамабільная інспекцыя Менску, Менскае адраснае бюро, Менскае гарадское ўпраўленьне міліцыі, нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Катэгорыя: Рэвалюцыйная | Дадаў: DzedFyodar (11.06.2012)
Праглядаў: 1672 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]