Чацвер, 25.04.2024, 07:01 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Люты » 28

Як паведамляе газэта "Зьвязда" у нумары №39 ад 28.02.2012.

Трохі больш за 10 гадоў таму ў мікрараёне Лошыца з'явілася новая вуліца. Дакладней, не зусім новая, проста старая змяніла назву. Але такая, здавалася б, невялікая перамена прывяла да таго, што на карце горада з'явіўся новы жылы раён. Размова ідзе пра Ігуменскі тракт, які з'яўляецца працягам вуліцы Маякоўскага.

За савецкім часам ён насіў спачатку такую ж назву (Маякоўскага), а потым быў перайменаваны ў вуліцу Чыжэўскіх — у памяць пра сям'ю падпольшчыкаў, якую непадалёк адсюль расстралялі фашысты ў 1943-м. У 90-я вуліцу Чыжэўскіх перанеслі бліжэй да месца таго самага расстрэлу і ўсталявалі помнік падпольшчыцам. А праезд да кальцавой дарогі быў названы Ігуменскім трактам.

"Чаму Ігуменскі тракт?" — пытаемся ў мясцовай жыхаркі. "Нават не ведаю. ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1440 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 28.02.2012 | Каментары (0)