Пятніца, 19.04.2024, 15:17 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 19

Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны"
19 сакавіка, 15:16, Зміцер Ісайчук

19 сакавіка 1934 рашэньнем Мінгарсавета 10 вуліц і завулкаў зьмянілі назвы. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Венгерскі завулак быў перайменаваны ў Берасцянскі, Вялікая Татарская вуліца - у вуліцу Дзімітрава, Татарскі завулак - у завулак Калгасны, вуліца Турэцкая - у Беламорскую, вуліца Козыраўская - у Гогалеўскую, Кітайская - ва Ўсходнюю, Жыдоўская - у Калектарную, Зацюрэмны завулак - у завулак Берсана, Пярсідскі - у Перемежны, Украінскі - у Рабкораўскі.
Праглядаў: 1273 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 19.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе агенства "Мінск Навіны":
16 сакавіка, 14:22, Дзмітрый Ісайчук

У Менску 17 сакавіка 1938 года ўтвораны Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі раёны.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб арганізацыі ў сталіцы рэспублікі трох гарадскіх раёнаў, «улічваючы значны рост насельніцтва горада Менску і неабходнасьць набліжэньня кіраўніцтва Савета да насельніцтва, а таксама неабходнасьць найхутчэйшай ліквідацыі наступстваў шкодніцтва ў гарадской гаспадарцы». Тады ў горадзе пражывала 218 тыс. чалавек.

20 ліпеня 1957 г. Кагановіцкі раён быў перайменаваны ў Кастрычніцкі, а з 2 лістапада 1961 Сталінскі і Варашылаўскі сталі называцца Заводскім і Савецкім адпаведна.
Праглядаў: 1180 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 19.03.2012 | Каментары (0)