Пятніца, 29.03.2024, 07:09 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 19 » Дата ў гісторыі: 74 гады таму Менск быў падзелены на 3 раёны.
08:17
Дата ў гісторыі: 74 гады таму Менск быў падзелены на 3 раёны.
Як паведамляе агенства "Мінск Навіны":
16 сакавіка, 14:22, Дзмітрый Ісайчук

У Менску 17 сакавіка 1938 года ўтвораны Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі раёны.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб арганізацыі ў сталіцы рэспублікі трох гарадскіх раёнаў, «улічваючы значны рост насельніцтва горада Менску і неабходнасьць набліжэньня кіраўніцтва Савета да насельніцтва, а таксама неабходнасьць найхутчэйшай ліквідацыі наступстваў шкодніцтва ў гарадской гаспадарцы». Тады ў горадзе пражывала 218 тыс. чалавек.

20 ліпеня 1957 г. Кагановіцкі раён быў перайменаваны ў Кастрычніцкі, а з 2 лістапада 1961 Сталінскі і Варашылаўскі сталі называцца Заводскім і Савецкім адпаведна.
Праглядаў: 1174 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]