Серада, 24.04.2024, 08:04 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 10
Здавалася б, чым могуць здзівіць звычайныя спальныя мікрараёны? Аднак Малінаўка і Паўднёвы-Захад ўтойваюць нямала загадак гісторыі.

Прывітанне ад дрыгавічоў

Калісьці тут знаходзіліся дзесяткі старажытных курганоў, сёньня ж захаваліся толькі два. Адзін з іх, што на праспекце імя газэты "Звязда" насупраць дома 32, корпус 1, вядомы шматлікім менчукам. Вышыня кургана - 4 метры, дыяметр -20 метраў. Датуецца ён XI стагоддзем.

- Курган належаў дрыгавічам, - распавёў гісторык, дырэктар 26-й школы Алег Жук. - Па адной з версій, тут пахаваны правадыр племен ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1970 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 10.05.2012 | Каментары (0)

Некалі рэчка Мышка была вельмі паўнаводнай.

Пачынае свой бег Мышка з невялікага балота ля падножжа гары Планерная, адной з самых высокіх кропак Менску, і ўпадае ў раку Лошыцу паблізу чыгункі Менск - Брэст. Цікава, што ад вытока да вусьця яна цалкам змяшчаецца ў межах Маскоўскага раёна.

Тутэйшыя месцы славіліся прыгажосьцю. На берагах размяшчаліся панскія маёнткі. У вёсках Міхалова і Пятроўшчына стаялі млыны, білі крыніцы. Сама рака была крышталёва чыстай, да трох метраў у шырыню і досыць глыбокай. У водах Мышкі вадзілася шмат рыбы.

Як успамінаюць старажылы, яшчэ ў пасьляваенны час тут былі выдатныя пяшчаныя пляжы, зелянелі лугі, па рацэ плавалі лодкі.

Драбнець Мышка пачала ў 1960-я гады, калі ля вёскі Пятроўшчына пабудавалі водазабор № 2 - 28 свідравін ўздоўж берагоў ракі ператварылі яе ў ручай, скараціўшы пры гэтым працягласьць на 5 кіламетраў. Былі і іншыя прычыны.

- Пры збудаваньні калектара ўдвая паменшылі плошчу балота, ад якога ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1617 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 10.05.2012 | Каментары (0)