Чацвер, 18.04.2024, 11:07 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 10 » Бегла Мышка
10:34
Бегла Мышка
Некалі рэчка Мышка была вельмі паўнаводнай.

Пачынае свой бег Мышка з невялікага балота ля падножжа гары Планерная, адной з самых высокіх кропак Менску, і ўпадае ў раку Лошыцу паблізу чыгункі Менск - Брэст. Цікава, што ад вытока да вусьця яна цалкам змяшчаецца ў межах Маскоўскага раёна.

Тутэйшыя месцы славіліся прыгажосьцю. На берагах размяшчаліся панскія маёнткі. У вёсках Міхалова і Пятроўшчына стаялі млыны, білі крыніцы. Сама рака была крышталёва чыстай, да трох метраў у шырыню і досыць глыбокай. У водах Мышкі вадзілася шмат рыбы.

Як успамінаюць старажылы, яшчэ ў пасьляваенны час тут былі выдатныя пяшчаныя пляжы, зелянелі лугі, па рацэ плавалі лодкі.

Драбнець Мышка пачала ў 1960-я гады, калі ля вёскі Пятроўшчына пабудавалі водазабор № 2 - 28 свідравін ўздоўж берагоў ракі ператварылі яе ў ручай, скараціўшы пры гэтым працягласьць на 5 кіламетраў. Былі і іншыя прычыны.

- Пры збудаваньні калектара ўдвая паменшылі плошчу балота, ад якога пачынаецца Мышка, - распавядае краязнаўца Генадзь Кокараў. - Акрамя таго, пасьля вайны спатрэбілася гліна для завода будматэрыялаў - рабіць чырвоную цэглу. Яе здабывалі з пакладаў ўздоўж ракі. Чэрпалі тут і ўрадлівую зямлю для калгасу, гарадскіх кветнікоў, знішчаючы даліну Мышкі. У выніку ўтварыліся катлаваны, якія рэчка запоўніла вадой. Нядобрасумленныя гарадскія арганізацыі яшчэ і смецце туды скідалі.

Сёньня на Мышку наступаюць шматпавярховыя дамы. Але спадзяемся, што праекціроўшчыкі ўсё ж пакінуць для яе месца.

Святлана Фралянкова, «МК»

Праглядаў: 1615 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]