Чацвер, 28.03.2024, 21:37 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Чэрвень » 27
Вуліца Хмялеўскага перастала быць тупіковай. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" старэйшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Уладзімір Юраў​​, да нядаўняга часу скразнога праезду з вуліцы Хмялеўскага на вуліцу Розы Люксембург не было.

Таму і ўзнікалі праблемы для тых кіроўцаў, якім трэ было з праспекта Дзяржынскага патрапіць у раён вуліцы Розы Люксембург, дзе размешчаны ня толькі жылыя дамы, але і 4-я гарадская клінічная лякарня. У цяперашні час працягваюцца працы па добраўпарадкаваньню праезнай часткі вуліцы Хмялеўскага каля новага будынка ААТ "ААБ Беларусбанк".

Тут жа будуць арганізаваны парковачныя месцы. Адкрыць гэтую частку вуліцы для руху транспарту плануюць да 3 ліпеня.
Праглядаў: 1166 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.06.2012 | Каментары (0)