Галоўная »
2012 » Красавік » 30 » 2 траўня – сустрэча ў Міжнародны дзень аховы помнікаў
20:22 2 траўня – сустрэча ў Міжнародны дзень аховы помнікаў |
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўсіх аматараў даўніны і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на сустрэчу з аўтарамі даследванняў і праектных прапановаў грамадскага аб’яднання. Сустрэча адбудзецца 2 траўня 18-й гадзіне па адрасу вул. Мяснікова, д. 35, уваход з вул. Берсана. У праграме – прагляд відэапрэзентацыі, прысвечанай Гістарычнаму цэнтру Мінска, інфармацыя пра стан і перспектывы захавання помнікаў, грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, адказы на пытанні. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!”. Чытаць падрабязней
|
Праглядаў: 1442 |
Дадаў: DzedFyodar
| Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[
Рэгістрацыя |
Уваход ]