МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Сьнежань 25 » Было - стала: Няміга паўстагоддзя таму і сёньня
Падзяліцца:
09:45 Было - стала: Няміга паўстагоддзя таму і сёньня | |
Onliner.by працягвае вывучаць архіўныя фатаграфіі Менску і рабіць здымкі з тых жа ракурсаў. Ужо параўноўвалі мінулае і сучаснасць сталічнага ГУМа, плошчы Незалежнасці, бульвара Талбухіна і іншых усім вядомых раёнаў. Сёньня паглядзім, як за апошнія 40-50 гадоў змянілася Няміга - тое самае месца, дзе калісьці зарадзіўся Менск. Перанясёмся ў канец 1960-х. У тыя часы на тэрыторыі менскага замчышча (плошча 8 сакавіка) знаходзілася аўтобусная станцыя, адкуль адкрываўся від на яшчэ не сапсаваны рукой «рэстаўратараў» Верхні горад. Сёньня гэтых двух-і трохпавярховых дамоў ужо няма на мапе Менску. Замест іх уздоўж вуліц Багдановіча і Зыбіцкай расьце і шырыцца псеўдагістарычная забудова: кварталы бізнес-цэнтраў, рэстаранаў, гасьцініц і казіно. Нашыя дні. Другая палова архіўнага фотаздымка - від на будынак Белпрампраекта ў сваім першапачатковым выглядзе (справа) і комплекс Вялікага гасьцінага двара на плошчы Свабоды. У цэнтральнай частцы фатаграфіі праглядаецца сабор Панны Марыі з знесенымі вежамі, на той час - Дом фізкультурніка. Кастрычнік 2012-га. Выхад з метро паблізу былога аўтобуснага прыпынку, елкі ўздоўж праспекта і адбудаваны ў мінулым годзе будынак царквы Сьвятога Духа, у якім сёньня месьціцца дзіцячая філармонія (левая частка кадра). Паркавая магістраль (цяперашні праспект Пераможцаў) прыблізна ў канцы 1950-х - пачатку 1960-х. На заднім плане бачны менскі мячэт, разбураны ў 1962 годзе падчас будаўніцтва рэстарана гасцініцы «Юбілейная». Наш час. Зараз у гэта цяжка паверыць, але ў пачатку 1960-х за Палацам спорту пачынаўся лес. Гарэльеф «Салідарнасьць» з'явіўся на будынку Дома моды ў канцы 1970-х. А да гэтага фасад выглядаў інакш. Беларускі «хмарачос» Royal Plaza і багацце вулічнай рэкламы - прыкметы нашага часу. Дзесяціпавярховы будынак «Белпрампраекта» - рэвалюцыйная на фоне менскай архітэктуры другой паловы 1960-х гадоў збудаваньне са шкла і бетону. У 1980-х будынак падвергнуўся рэканструкцыі, якая дадала яму шэрасьці. У мінулым годзе будынак быў абнаўлёны на сучасны беларускі лад: люстраное шкло і бэжавая плітка. Вядома, гэта далёка ня поўны фотаагляд Нямігі. Пра астатнія месцы мы раскажам у іншы раз.
| |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |