МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная »
2012 » Сьнежань » 25
Onliner.by працягвае вывучаць архіўныя фатаграфіі Менску і рабіць здымкі з тых жа ракурсаў. Ужо параўноўвалі мінулае і сучаснасць сталічнага ГУМа, плошчы Незалежнасці, бульвара Талбухіна і іншых усім вядомых раёнаў. Сёньня паглядзім, як за апошнія 40-50 гадоў змянілася Няміга - тое самае месца, дзе калісьці зарадзіўся Менск.
Перанясёмся ў канец 1960-х. У тыя часы на тэрыторыі менскага замчышча (плошча 8 сакавіка) знаходзілася аўтобусная станцыя, адкуль адкрываўся від на яшчэ не сапсаваны рукой «рэстаўратараў» Верхні горад. Сёньня гэтых двух-і трохпавярховых дамоў ужо няма на мапе Менску. Замест іх уздоўж вуліц Багдановіча і Зыбіцкай расьце і шырыцца псеўдагістарычная забудова: кварталы бізнес-цэнтраў, рэстаранаў, гасьцініц і казіно.
|
|