Субота, 20.04.2024, 02:46 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сьнежань » 19 » Было - стала: плошча Якуба Коласа і ЦУМ у розныя гады і сёньня
09:06
Было - стала: плошча Якуба Коласа і ЦУМ у розныя гады і сёньня
Калісьці раён Камароўкі лічыўся ўскраінай Менску, сёньня ж плошча Якуба Коласа - амаль самы цэнтар. Прапануем здзейсніць невялікі «экскурс» у мінулае і даведацца, як мяняліся тутэйшыя месцы на працягу мінулага стагоддзя, і разам з тым параўнаць выявы на старых фотаздымках з днём сёньняшнім.

Будынак Інстытута фізкультуры быў пабудаваны ў 1939-м. Яшчэ доўгія гады ён ўзвышаўся гарой пасярод драўляных хат.


Пераносімся ў 2012-й.



1954 год.


Такі ж ракурс, наш час.



Менскі ЦУМ адчынілі ў лістападзе 1964 года, традыцыйна прымеркаваўшы падзею да сьвяткаваньня дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. На той час гэта была самая буйная ў рэспубліцы універсальная крама.


ЦУМ сёньня.



Фота з акна Інстытута фізкультуры.



Яшчэ да з'яўленьня помніка Якубу Коласу, з 1965-га па 1972 год на плошчы стаяла металічная кампазіцыя «Мірны атам».




Часы застою. «Міжгароднія размовы з кватэрных тэлефонаў у крэдыт», - абвяшчае надпіс на даху жылога дома. Метро ў Менску яшчэ няма.



1985 год. Надпіс на даху змяніўся: «Квiтней, краіна саветаў».



На двары 1980-я.


І наш час.



У канцы 1980-х ЦУМ прыкметна здрахлеў, i краме спатрэбілася рэканструкцыя. Новы варыянт праекта прадугледжваў, за кошт надбудовы з лёгкіх металаканструкцый 4-га і 5-га паверхаў, павелічэньне гандлёвай плошчы да 8500 кв. м. У выніку будынак змяніўся да непазнавальнасьці. У лепшы ці бок - пытаньне спрэчнае. Абноўлены ЦУМ быў адкрыты да канца 1997 года.



На гэтым сёньня наш кароткі экскурс завершаны.
Праглядаў: 2061 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: ЦУМ, Якуб Колас | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]