Чацвер, 25.04.2024, 08:32 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Лістапад » 26 » Было - стала: плошча Калініна ў Менску паўстагоддзя таму і сёньня
09:55
Было - стала: плошча Калініна ў Менску паўстагоддзя таму і сёньня
Працягваем экскурсіі па старым Менску. Сёньня пабываем на плошчы Калініна і даведаемся, што змянілася тут за апошнія гадоў гэтак 40-50, з часоў высадкі чалавека на Месяц. Калініна - пятая з плошчаў галоўнага гарадскога праспекта. Знакамітая яна, вядома ж, крамай «1000 дробязяў», калонамі Батанічнага саду і помнікам «ўсесаюзнага старасты». Прычым усе тры знакавыя аб'екты з'явіліся на ёй у розныя часы.

Гэтая паштоўка з выглядам плошчы Калініна выйшла ў выдавецтве «Савецкі мастак» ў 1968 годзе. Помніка Калініну на плошчы яшчэ няма, ён з'явіцца толькі ў 1978-м. Затое крама «1000 дробязяў» на першым паверсе 8-павярховага дома да таго часу ўжо працуе гадоў пяць. Звярніце ўвагу на дэталь: нават на галоўным праспекце адсутнічае дарожная разметка.

Перамяшчаемся ў нашы дні. Дрэвы сталі вялікімі, машыны сталі хутчэй, Калінін  «на пасадзе». Усё астатняе, у сутнасьці, на сваіх месцах.

Сумясьцим дзве выявы.

Цікавы факт: цагляны дом за помнікам характэрны ня толькі крамай «1000 дробязяў», а яшчэ і тым, што па заканчэньні яго будаўніцтва ў 1961 годзе навасельцам ўпершыню ў гісторыі Менску выдалі гарантыйныя абавязацельствы: на працягу года ўсе дэфекты будаўнікі спраўлялі бясплатна.

Яшчэ адна фатаграфія. Арыентыровачна таксама 1960-я. Від на адзін з так званых «генеральскіх дамоў». Кропка здымкі знаходзілася паблізу ад уваходу ў Батанічны сад.

Калісьці ў гэтым месцы ўздоўж самага праспекта шумелі хвоі. Сёньня на іх месцы слупы.

А добра было б прагуляцца цяпер пад хвоямі.

Зрэшты, некалькі хвойных дрэў каля калон ўсё ж захавалася. Гэта добра бачна на адной з наступных фатаграфій.

Здымак зроблены не раней за сярэдзіну 1960-х. Да таго часу на праспекце ўжо быў пабудаваны дом №80, больш вядомы менчукам па краме «Кветкі» на яго першым паверсе.

Сёння на даху дома грувасціцца лагатып «МАЗа». У астатнім абстаноўка ня моцна змянілася.

Аўтар: Мікалай Градзюшка. Фота: Улад Барысевіч, архіўныя фота - з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Праглядаў: 1824 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: батанічны сад, Калінін | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]