Пятніца, 26.04.2024, 17:09 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 13 » Былы даўгабуд ператворыцца ў шматфункцыянальны комплекс «Калізей»
08:16
Былы даўгабуд ператворыцца ў шматфункцыянальны комплекс «Калізей»
Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны":
12 сакавіка, 14:24, Вольга Жарына

У сакавіку-красавіку павінны пачацца работы па рэканструкцыі недабудаванага гаража для машын хуткай дапамогі, які разьмяшчаецца на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску.

Былы даўгабуд набыло на аўкцыёне замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЭС ДЫ КЕЙ Канстракшн».

- Будынак мы жадеаем ператварыць у шматфункцыянальны комплекс «Калізей», - распавяла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар кампаніі Натальля Патапчык. - Васьміпавярховы аб'ект падрасьце на два паверхі. На першым адкрыецца гіпермаркет, яшчэ два ўзроўні зоймуць крамы будаўнічых аздабляльных матэрыялаў. Далей разьмесцяцца канторскія плошчы, а над імі - забаўляльныя ўстановы: кінатэатр, дыска-клуб, рэстарацыі. На самым версе плянуецца ёмістая канферэнц-заля пад шкляным купалам. Зямельны ўчастак дазваляе абсталяваць вакол будынка вялікую наземную паркоўку.

Завяршыць работы плануецца да 2014 года.
Праглядаў: 1343 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]