Субота, 27.04.2024, 04:38 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 13

Учора адбылася прэзентацыя нашага сайта у намечаным месцы, у намечаны час. На прэзентацыю завіталі добрыя людзі і усе разам правялі цудоўны вечар.

Вашай ўвазе прапануецца стэнаграма прэзентацыі.

Стэнаграма прэзентацыі 12 сакавіка 2012 г.

1. УСТУП.

Добры вечар! Мяне завуць Юрась Федзюковіч (у інтэрнэце мяне ведаюць як DzedFyodar). У асноўным Вы мяне ведаеце і даўно, але сёньня я жадаю размаўляць з вамі па беларуску. Для мяне гэта вельмі важна, а калі каму чаго ня будзе зразумела – пытайцеся, не саромеючыся.

Дык пачнем.
Па першае я жадаю прывітаць усіх, ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1473 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны":
12 сакавіка, 14:24, Вольга Жарына

У сакавіку-красавіку павінны пачацца работы па рэканструкцыі недабудаванага гаража для машын хуткай дапамогі, які разьмяшчаецца на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску.

Былы даўгабуд набыло на аўкцыёне замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЭС ДЫ КЕЙ Канстракшн».

- Будынак мы жадеаем ператварыць у шматфункцыянальны комплекс «Калізей», - распавяла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар кампаніі Натальля Патапчык. - Васьміпавярховы аб'ект падрасьце на два паверхі. На першым адкрыецца гіпермаркет, яшчэ два ўзроўні зоймуць крамы будаўнічых аздабляльных матэрыялаў. Далей разьмесцяцца канторскія плошчы, а над імі - забаўляльныя ўстановы: кінатэатр, дыска-клуб, рэстарацыі. На самым версе плянуецца ёмістая канферэнц-заля пад шкляным купалам. Зямельны ўчастак дазваляе абсталяваць вакол будынка вялікую наземную паркоўку.

... Чытаць далей »
Праглядаў: 1343 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.03.2012 | Каментары (0)