Чацвер, 25.04.2024, 07:48 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 13 » 12.03.2012 адбылася прэзентацыя сайта oldmensk.net
09:25
12.03.2012 адбылася прэзентацыя сайта oldmensk.net

Учора адбылася прэзентацыя нашага сайта у намечаным месцы, у намечаны час. На прэзентацыю завіталі добрыя людзі і усе разам правялі цудоўны вечар.

Вашай ўвазе прапануецца стэнаграма прэзентацыі.

Стэнаграма прэзентацыі 12 сакавіка 2012 г.

1. УСТУП.

Добры вечар! Мяне завуць Юрась Федзюковіч (у інтэрнэце мяне ведаюць як DzedFyodar). У асноўным Вы мяне ведаеце і даўно, але сёньня я жадаю размаўляць з вамі па беларуску. Для мяне гэта вельмі важна, а калі каму чаго ня будзе зразумела – пытайцеся, не саромеючыся.

Дык пачнем.
Па першае я жадаю прывітаць усіх, хто прыйшоў на гэту сустрэчу і падзякаваць. Падзякаваць кавярні "Добрыя мысьлі” і асабіста Аляксандру Апановічу за сапраўды "добрыя”. Падзякаваць тым людзям якія дапамаглі ў падрыхтоўцы арганізацыі прэзентацыі (Глявицкая Таня, Шведава Насьця). Падзякаваць усім, хто дасылаў фотаздымкі, і тым людзям, якія да мяне зьбіралі іх па крупіцах.

2. ДЗЕЛЯ ЧАГО! ПРЫСЬВЯЧЭНЬНЕ.

Гэнае мерапрыемства і гэны праект я прысьвячаю дарагім мне людзям. Я прысьвячаю гэта маім продкам: тату Міхасю і маці Любцы, а таксама дачцэ Анжэліке. Гэтае мерапрыемства менавіта дзеля іх.
Уся ідэя таго, пра што я сёньня жадаю распавесьці, складваецца менавіта так, каб памятаць былое і глядзець у будучыню.

 Дык вось.

3. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ.

Сёньня я жадаю вам прэзэнтаваць (слова та замежнае), а па нашаму расчыніць, інтэрнэт праект з назовам "Менск – гісторыя па фотаздымках” (адрас праекта ў інтэрнэце oldmensk.net – што можна прачытаць, як "старога Менску няма. кропка.”) 

4. НАТХНЕНЬНЕ

Натхнеьнем праекта сталася, амаль забытая ідэя, крыху рэалізаваная на былым сайце "Салоны”, а назараз выліўшаяся ў самастойны праект. І гэта ... спалучэньне фотаздымкаў Менскай архітэктуры розных часоў. І калі яны ляжаць побач – можна шмат чаго зразумець і адчуць. Адчуваньні – гэта тое, чаго нельга згубіць, чы страціць. І зь іх будуецца нашае ўспрыманьне рэчаіснасьці. І мы яе адчуваем. Кожны, але досыць добра хаваем за кожнадзённымі турботамі. Баімось паказаць. Але сёньня можна!

5. ІДЭЯ

Пра ідэю. Ідэяй праекта ёсьць ненавязьлівая перадача гісторыі Менску праз візуалізаваную інфармацыю. Кожны фотаздымак нясе ў сябе той час, калі ён быў спынены. Чаму "спынены”, таму, як мне здаецца, што час рэзка спыніўся. І мы яго бачым. Як яшчэ можна даведацца, чы былі дыназаўры? Я ня ведаю, але гледзячы на здымак, я разумею, што было ў той момант у тым месцы. І вось кожны момант спыненьня часу, я жадаю спыніць шчэ раз, каб задумацца: што зроблена, як пражыты гэты кавалак часу. 

Ставячы два фотаздымкі побач можна адразу пазнаць месца, але бывае што – не.
Чаму Менск, да таму, што я тут нарадзіўся і жыву, хоць вельмі люблю вольнае паветра. З майго акна на палову бачна далячынь прыроды, а на палову дамы горада. 

6. ЯК АТРЫМАЛАСЯ

Як атрымалася, што я зацікавіўся гэтай тэмай. Мусіць штосьці не давала спакою. І гэта не было з-за таго, што я ня вельмі добра фоткаю, і не з таго, што дрэнна ведаю гісторыю. І не з таго, што лепей за ўсе прадметы ў інстытуце я ведаў начарталку і праграмаваньне. І не з таго, што нешта жадаў. Так, наўпрост – пачаў. 

А дзівам для мяне самога сталася тое, што зьбіраць старыя здымкі і дадаваць да іх сучасныя я пачаў амаль 7 год таму. 

І вось толькі назарас я гэта зьвёў ў сістэму і выклаў на старонках сайта. На сёньня налічваецца каля 1000 арыгінальных выяў горада Менску, якія тольки на 2 адсоткі дубляваны сучаснымі здымкамі, а астатнія чакаюць сваіх фотамастакоў. 

7. ПРА МЕНСК

Крышачку жадаю засяродзіцца і паразмаўляць пра Менск.
Менск, у нашых падручніках, называлі правінцыйным, брудным горадам, да таго часу, покуль не прыйшлі саветы. Я не зьбіраюся гэта аспрэчваць, проста паглядзіце на фотаздымкі. Прыгледзьцеся. Тут жылі людзі. Вы жывяце ў брудзе? Не, ніхто сьвядома ня хоча жыць у брудзе. Тое і бамжы, шукаюць чыстую вопратку, а што казаць аб адукаваных, разумных людзях? 

На чорна-белых здымках бачна, што людзі апрануты годна, яны выбудоўвалі свае дамы па асабістых праектах, арганізоўвалі гарадскую гаспадарку (конка), вельмі шанавалі рэлігію і культуру. Мы, менчукі, ня ведаем дакладна, колькі было тут касьцёлаў, цэркваў, сінагог. А аб тым, што ў Менску быў мусульманскі мячэт, аж да 1960 года, ведаюць адзінкі.

Зараз у Менску гуляе вецер, тэрыторыя вялікая пад горадам. А калісь гэта быў добры, невялики заходні горад з вузкімі вулачкамі і дамкамі, туляшчыміся адзін да аднаго. Так было патрэбна. Так жылі людзі. Побач.

А назарас мы й суседзей на лесьвічнай пляцоўцы можам ня ведаць.

А як вы аднясецеся да таго, што цяпер у Менску пражывае 1 з 4-х беларусаў. Кожны чацьвёрты беларус жыве ў Менску. Гэта 20 адсотак насельніцтва краіны. А ён (горад) усё адбудоўваецца і расьце. 

8. ФОТАЗДЫМКІ.

Добра, пярэйдзем да саміх здымкаў.
Назбіраўшы некаторы архіў здымкаў я запрашаю далучыцца да гэтай працы ўсіх ахвочых, так ці інакш цікаўных у такой справе. 

Кожны здымак, мае аўтара, гісторыю, адрас і ракурс, з якого быў зняты.

Праект спалучэньня фотаздымкаў ставіць за мэту дубляваць той самы ракурс і тыя ж адчуваньні фатографа, каб перадаць атмасферу архітэктуры розных часоў. Каб паказаць людзей на вуліцах, каб адчуць зьмены. 

Канешне, патрабуецца нейкая апрацоўка сучаснага здымка. Як мінімум падгонка па размяшчэньню аб’ектаў на іх. 

Ёсьць яшчэ адна ідэя, над якой я прапаную папрацаваць, але гэта будзе не мая забота, зразумееце паканцы. Ідэя заключаецца ў налажэньні здымкаў адзін на аднаго, што як тунэль адсылае цябе некуды "туды”, як машына часу. 

9. ПРА САЙТ

Што зарас ёсьць на сайце. 
Некалькі словаў пра сам сайт.

Сайт сёньня – гэта архіў, фотагалярэя і навінная стужка.
- Навінная стужка фармуецца з матэрыялаў, якія непасрэдна тычацца старога Менску, яго рэканструкцыі, перабудовы, зберажэньню.
- Прадмовай сайта абраны тэкст песьні Лявона Вольскага "Менск і Мінск”. Гэты тэкст сапраўды адлюстроўвае тое, што мы жадаем данесьці да нашага чытача.
- Асноўны раздзел – гэта самі фотаздымкі старога Менску. Тут зьбіраюцца і размяшчаюцца ў каталог здымкі, па адпаведным адрасам, вуліцам, асобным аб’ектам горада. На сёньня мы маем больш за 230 артыкулаў (матэрыялаў). Гэта значыць, што на кожнай старонцы артыкула маецца ад 1-й да 10-ці фотакартак.
- Давялося выдзяліць асобнымі старонкі для здымкаў, месца якіх мне не атрымалася пазнаць. Тут патрэбна адмысловая праца, якую я шчэ не да канца правёў. Сюды будуць складацца нявызначаныя здымкі.
- Таксама выдзелены раздзел, куды патрапілі здымкі, ракурс якіх я ня змог ідэнтыфікаваць. Месца на здымку занаёмае, адкуль зроблены здымак – ясна, але як паўтарыць такі здымак – для мяне гэта пытаньне. Прапаную вырашать яго разам. А ёсьць такія здымкі, дзе ракурс згублены. Фатограф стаяў на месцы, дзе зарас паўстала сьцяна. Для таго, каб атрымалася цікава, я запрашаю дызайнераў і мастакоў. Можна ж гэта намаляваць – і гэта будзе цікава.
- Што тычыццца раздзела "Згубленае месца” - то гэта проста напамін. Можна зрабіць сучасны здымак, але навошта. Нешта ж патрабуе асобнага падыходу. Хай яно застанецца такім, якім было. Нашто ставіць побач Дамініканскі касьцёл і Палац рэспублікі; мусульманскі мячэт і гасьцініцу Інтурыст, вуліцу школьную і двор інстытута Белпрампраект.
На сайце таксама ёсьць невялічкае апісаньне праекта, форма зваротнай сувязі і запрашэньне да супрацы. А яшчэ ёсьць фотагалярэя.

10. ФОТАГАЛЯРЭЯ

Фотагалярэя выдзеленая як месца для сбору й складаньню ў каталаг сучасных здымкаў, без асаблівай апрацоўкі. Фотагалярэя мае такую ж структуру: вуліцы, плошчы, праспекты і іншае.

11. ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПРАЕКТА, І НАВОШТА

Двіжок сайта сёньня дазваляе далучыцца да супрацы любога карыстальніка інтэрнэта. Гэта, канешне, не сацыяльная сетка, але некаторыя магчымасьці працы ДОБРАЙ КАМАНДЫ даступны. Далучыцца да супрацы можна рознымі спосабамі. Можна дасылаць свае здымкі з архіваў. Можна, гледзячы на старыя здымкі, рабіць сучасныя і дасылаць для напаўненьня. Гэта ўсё можна зрабіць непасрэдна стаўшы аўтарам сайта. 
Навошта гэта ўсё, а таму, што ў камандзе сайт атрымаецца сапраўдным даведнікам, каманда зможа дакладней падаваць матэрыял і сумеснымі намаганьнямі рабіць цікавую справу. 

Гэта я вам скажу вельмі важна, таму, што ўзяўшыся адзін – я зразумеў, я сам гэты праект не пацягну. Працы, сапраўды, вельмі шмат. Многія на сваіх блогах робяць падобныя рэчы, я адзін з іх, але прага дзейнасьці вынесла мяне на іншы ўзровень. І вось ён перад Вамі!

12. ГАЛОЎНАЕ

Нарэшце я падыходжу да галоўнага моманту, дзеля чаго была задумана прэзэнтацыя. 
Зарас я запрашаю падысьці да мяне дачку Анжэліку.

У гэтай сьвяточнай абстаноўцы я ЎРУЧАЮ цябе гэты сайт, гэты праект. Я дару яго цябе. Магчыма ты шчэ не да канца асэнсоўваеш магчымасьці і сэнс яго існаваньня, але ў цябе ўсё наперадзе.

А я застануся, пакуль адміністратарам сайта і яго аўтарам. 
Жадаю цябе, абапіраючыся, на гэты падмурак, распрацаваць свой уласны праект, і пабудаваць годны "будынак”.

Праглядаў: 1473 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Добрыя Мысьлі | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]