Чацвер, 25.04.2024, 11:47 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 31 » У Менску добраўпарадкуюць могілкі "Крупцы"
18:07
У Менску добраўпарадкуюць могілкі "Крупцы"
У Менску з 1 чэрвеня пачнуцца працы па добраўпарадкаваньню могілак "Крупцы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Гарадскія могілкі "Крупцы", разьмешчаныя па прасьпекце Пераможцаў, па дадзеных історыкаў і мастацтвазнаўцаў, з'яўляюцца аднымі з найстарэйшых захаваўшыхся на тэрыторыі Беларусі могілак. Тут рабіліся пахаванні з XVI па XX стагоддзе, многія з якіх зараз маюць закінуты і непрывабны выгляд.

У выніку добраўпарадкаваньня тэрыторыя могілак будзе дапоўнена зялёнымі насаджэньнямі, дэкаратыўнымі кустамі і дрэвамі. Спецыялісты абсталююць пешаходныя сьцяжыны, усталююць лаўкі і інфармацыйныя стэнды. Усе наяўныя пахаваньні захаваюць і прывядуць у належны выгляд. Працы праводзяцца з блаславеньня настаяцеля менскага Храма Прасвятой Багародзіцы.
Праглядаў: 1308 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: могілкі, Крупцы | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]