Пятніца, 19.04.2024, 21:47 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Люты » 1 » Другі этап.
14:10
Другі этап.
Пачаўся другі этап. 

Пачалось напаўненьне сайта старымі фоткамі, якія шчэ чакаюць сваіх "дубляжоў". Кожны такі здымак будзе суправаджацца арыгінальным надпісам яго уладальніка і месцам для сучаснага здымка. Запрашаю да супрацы.

Пры гэтым асобна выдзелены раздзел "Распазнаём месцы", дзе будуць зьбірацца старыя фоткі, якія не атрымалася ідэнтыфікаваць на мясцовасьці. Так сама запрашаем паўдзельнічаць у пошуку дакладных ракурсаў.

На сёньня, з таго што дабаўляецца, абнавілася:
мост на вул. Максіма Багдановіча,
вуліца Ракаўская,
рака Свіслач,
царква Петрапаўлаўская,
плошча 8 сакавіка,
вул. Савецкая, 
плошча Якуба Коласа,
праспект Незалежнасьці,
плошча Незалежнасьці,
вуліца Маскоўская,
царква Аляксандра Неўскага,
мост на пр. Пераможцаў,
вуліца Багдановіча,
вуліца Рэвалюцыйная,
плошча Мяснікова,
касьцёл Святой Троіцы,
плошча Прывакзальная.

Вітаю! Запрашаю!

Праглядаў: 1628 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]