Пятніца, 29.03.2024, 10:13 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2013 » Лістапад » 18 » Гэты дзень у гісторыі. У Менску адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў)
10:16
Гэты дзень у гісторыі. У Менску адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў)

18 лістапада 1936 года ў Менску быў адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў).

Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Менску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) – помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.

Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Менску на вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаньнем падмуркаў і сьценаў былога падвор'я, таму збудаваньне мае цікавае вырашэньне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі, на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасьць досыць прасторных памяшканьняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Менску) і г.д.

Праглядаў: 7344 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Дом Чырвонай Арміі, Дом афіцэраў, Лангбард | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]