Чацвер, 25.04.2024, 01:37 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2013 » Лістапад » 18 » «Глядзі Менск» (фотавыстава)
10:03
«Глядзі Менск» (фотавыстава)

Адкрыццё: 20 лістапада ў 19:00
Працуе: па 30 лістапад 2013 года
Месца: кінатэатр «Перамога» (г.Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)
Уваход вольны.

Аўтар: Аляксандра Баярына
Куратар: лёна Шаліма

Гарадская прастора выдатна рэжыцца. Як торт, як пірог... Едзеш па горадзе і поглядам адразаеш кавалак за кавалкам. На фасадзе вісіць парачка і размахвае пэндзямі, на прыпынку ўсе сядзяць у аднолькавых позах, дзяўчына ў чырвоным выйшла з чырвонай машыны - унутры цябе спрацоўвае пстрычка і вось ты ўжо працягваеш рух з выразаным ў памяці прастакутнікам. Ці акрэсліў поглядам групу школьнікаў, якія пераходзяць дарогу. Калі яны пераходзяць дарогу прыгожа, робіш два-тры кадры... А калі сьвятло заходзячага сонца падсвеціць іх сілуэты і доўгімі, рухомымі ценямі накрые палову праезнай часткі, то, мабыць, я б зрабіла кадраў пяць-шэсць... Столькі, колькі паспела б, каб захаваць у памяці ўсе імгненьні гэтага відовішча. Па сутнасьці, прастора ёсьць сукупнасць зрэзаў! Рух - паслядоўнасьць выразаных з рэчаіснасьці кадраў. У памяці застаецца толькі тое, што ты скадраваў, і ня важна, з фотаапаратам ты гэта зрабіў ці без яго»...

***

Аляксандра Баярына

Архітэктар, дызайнер інтэр'ераў, публіцыст, архітэктурны крытык, член Беларускага саюза архітэктараў, Беларускага саюза дызайнераў, выкладчык Архітэктурнага факультэта БНТУ.

Фатаграфіяй захаплялася з дзяцінства. Першыя фатаграфіі былі зробленыя на «Зеніт» бацькоў. У сферу інтарэсаў уваходзіла толькі архітэктура. Чорна-белыя фота поўніліся гарадскімі відамі, будынкамі і іх фрагментамі. Чалавек у кадры на той момант быў лішнім. З часам аўтара сталі цікавіць людзі і іх месца ў гарадскім асяроддзі.

Экспазіцыю склалі фота, знятыя на працягу апошніх 5 гадоў на лічбавую камеру.

Праглядаў: 4564 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: фота, Баярына, Выстава | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]