Пятніца, 11.10.2024, 14:33 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 11 » «life:) Налібакі`12» – прайдзі свой марафон!
09:21
«life:) Налібакі`12» – прайдзі свой марафон!

«life:) Налібакі`12» – прайдзі свой марафон!19-20 траўня, у чацвёрты раз, веласіпедны і бегавы залікі, неверагодная колькасьць новых маршрутаў для выбару, дваццаць чатыры гадзіны бескампраміснай барацьбы, сотні ўдзельнікаў, шмат прызавых залікаў, спецыяльныя класы для вопытных і пачынаючых марафонцаў, у адкрытым суткавым аматарскім марафоне «life:) Налібакі `12». Самае знакавая падзея сезону, самы масавы і папулярны старт марафонцаў-аматараў збірае сваіх удзельнікаў, каб зноў адкрыць ім неверагодныя скарбы прыгажосьцяў Налібоцкай пушчы, падарыць яркія ўражаньні і незабыўныя прыгоды!

Стаўшы ўжо традыцыйным, марафон будзе прадстаўлены двума відамі: бегавой і вела (МТВ). Арганізатары яшчэ больш, у параўнаньні з папярэднімі гадамі, пашырылі колькасьць маршрутаў для выбару праходжаньня дыстанцый марафону. Цяпер нават зусім пачаткоўцы, ня звыклыя да вялікіх па працягласьці гонках, змогуць прыняць удзел на спецыяльных скарочаных маршрутах. Гэтак жа гэтыя маршруты падыдуць і тым, хто хоча прайсьці марафон у спакойным тэмпе або з дзецьмі. А падрыхтаваным марафонцам будуць прапанаваныя максімальныя дыстанцыі, дзе спатрэбяцца ўсе іх сілы. Зразумела, столькі ж прадугледжана і заліковых катэгорый, у кожнай з якіх будуць выяўляцца пераможцы марафону. Для зручнасмці ўдзельнікаў, месца старту і фінішу будзе размешчана ў адным месцы - на беразе прыгожага, чыстага возера з жыватворнай і прахладнай ў гэтыя гарачыя вясновыя дзянькі вадой.

Веламарафон «life:) Налібакі`12» - самая доўгачаканая падзея сезону і выдатная магчымасьць праверыць свае сілы для аматараў ровара. На выбар будуць прадстаўлены чатыры унікальных дыстанцыі з працягласцю ад 50 да больш як 210 кіламетраў, якія складаюцца з некалькіх этапаў. Пасьля агульнага старту удзельнікаў веламарафону іх будуць чакаць цудоўныя і хуткасныя лясныя дарожкі пад шатамі зялёных намётаў Налібокаў, пераправы праз шматлікія рэчкі і ручаі па вузенькім масткам, цэлыя суткі сузіраньня імкліва зменлівых пейзажаў і прыроднай прыгажосьці велічнага краю гэтага незвычайнага Лесу. Залікі марафону будуць весьціся для кожнай узроставай катэгорыі, а гэтак жа паасобна для ўдзельнікаў абраўшых поўны варыянт марафону і яго спрошчаную дыстанцыю.


Бегавы марафон «life:) Налібакі`12» - як і раней збярэ вопытных спартоўцаў і маладых пачаткоўцаў-аматараў. Ня важна, якія мэты ставіць перад сабой ўдзельнік - цяжкі сутачны забег на дыстанцыі ў 75 кіламетраў або класічнае спаборніцтва, для кожнага магчымы свой выбар. Два маршруты, две займальныя прыгоды, якія можна пераадолець у кампаніі сваіх лепшых сяброў. Бегам ці пешшу, дзеля перамогі над часам і над сабой або дзеля атрыманьня задавальненьня, у любым выпадку месца знойдзецца для ўсяго. Залікі гэтак жа будуць прадстаўлены ва ўсіх узроставых катэгорыях, асобна для аматараў і спартыўна-арыентаваных удзельнікаў.

Адной з унікальных асаблівасьцяў марафону «life:) Налібакі`12» з'яўляецца тое, што ён па сілах усім, хто збіраецца прыняць у ім удзел, а ў гэтым годзе магчымасьці для гэтага сталі яшчэ больш. Правілы марафону вельмі дэмакратычныя і разлічаны на ўдзельнікаў зусім рознай ступені падрыхтаванасьці. На шляху, у кантрольных пунктах прадугледжана магчымасьць для папаўненьня сіл удзельнікаў, а ў самых экстрэмальных выпадках арганізуецца эвакуацыя і дастаўка ў базавы лагер.


Тым ўдзельнікам, для якіх марафон стане арэнай ўпартай і бескампраміснай барацьбы з самім сабой і з супернікамі, арганізатары падрыхтавалі сапраўды эпічныя па працягласьці дыстанцыі - больш за 210 кіламетраў у велакласе і больш за семдзесят кіламетраў у бегавым заліку. За лепшы час, першыя месцы і каштоўны прызавы фонд прыедуць пазмагацца гоншчыкі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Малдовы, Славакіі і зразумела нашы беларусы паспрабуюць не аддаць утрымоўваную на працягу некалькіх гадоў пальму першынства. Ня гледзячы на аматарскі статус спаборніцтваў, гэта выдатная магчымасьць ацаніць свой узровень падрыхтаванасьці ў барацьбе з моцнымі супернікамі, а перамога ў марафоне - несумненна вельмі каштоўнае і знакавае дасягненьне.


Залік марафону праводзіцца ў кожным выглядзе ў чатырох узроставых катэгорыях. Дадаткова, ўзроставыя залікі дзеляцца на так званыя Вялікую і Малую медалі. Вялікая медаль - для тых удзельнікаў хто абярэ доўгія дыстанцыі марафону. Залікі Малой медалі - для пачаткоўцаў марафонцаў, якія выбралі спрошчаныя, кароткія маршруты. А для самых юных марафонцаў і іх бацькоў спецыяльна падрыхтаваны клас "Сямейны", у якім можна выступіць і пазмагацца дружнай камандай з іншымі спартыўнымі сямействамі. Усе пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца унікальнымі прызамі і ўзнагародамі. Але і астатнія ўдзельнікі, для якіх удзел вышэй за перамогі, атрымаюць атрыбуты марафону на памяць аб гэтай падзеі.

Гэтак жа удзельнікаў чакаюць і іншыя прыемныя навіны. Як і ў мінулым годзе, будзе арганізавана рэгістрацыя ўдзельнікаў ў горадзе Менску. На кантрольных пунктах смачнае печыва, гарачая гарбата, садавіна і іншыя смачнасьці дазволяць перавесці дух і падсілкавацца. У абавязковы рыштунак, які прадстаўляецца арганізатарамі, уваходзіць падрабязная каляровая мапа і легенда маршруту. Простае арыентаваньне і маркіроўка трасы дапамогуць арыентавацца на дыстанцыі марафону, нават у начных умовах. А для таго, што б вы маглі ацаніць іх загадзя, карта марафону з нанесенымі на яе маршрутамі будзе апублікаваная ў Сетцы.

Для кантролю праходжання дыстанцыі марафону прымяняецца спецыяльная электронная сістэма, якая фіксуе час праходжання марафонцаў кожнага кантрольнага пункта маршруту. Індывідуальныя ідэнтыфікатары выдаюцца арганізатарамі кожнаму ўдзельніку. Пасля фінішу ў базавым лагеры, вы зможаце атрымаць свае персанальныя вынікі, прааналізаваць ход гонкі і зрабіць для сябе высновы на будучыя старты.


Па ўжо склаўшайся добрай традыцыі прызавы фонд марафона будзе разыграны па прынцыпе латарэі сярод усіх удзельнікаў незалежна ад іх выніку. У кожнага ёсць шанец атрымаць каштоўны падарунак. А спонсары марафону абавязкова арганізуюць асобныя займальныя конкурсы і цікавыя прызавыя катэгорыі, што б яшчэ больш зрабіць гэту падзею запамінальнай і яркай.

Падрабязную інфармацыю пра марафон «life:) Налібакі`12», у тым ліку правілы, памеры стартавых узносаў, спіс зарэгістраваных удзельнікаў, апісанне маршрутаў, можна атрымаць на сайце promwadtour.com.

Размовы пра марафон вядуцца на сайце аматараў актыўнага адпачынку і турызму poehali.net.
Зарэгістравацца на марафон можна праз сайт promwadtour.com.



Тытульны спонсар марафону - кампанія life:)


life :) сёння - гэта паспяховы, дынамічны і аптымістычны брэнд. Кампанія пастаянна прапаноўвае высокатэхналагічныя і зручныя камунікацыйныя рашэньні, якія робяць жыццё абанентаў больш багатым і спрошчаным, надаюць зносінам новую якасьць. Аператар нацэлены на канкрэтныя патрэбы кожнага кліента і таму ўпэўнена ўсталёўвае трэнды заўтрашняга дня ўжо сёння.



Марафон «life:) Налібакі`12» чакае цябе і тваіх сяброў!

Праглядаў: 1482 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]