Серада, 24.04.2024, 17:15 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Верасень » 20 » Менск на паштоўках з Пагоняй (1992)
11:24
Менск на паштоўках з Пагоняй (1992)

  
vandrouka.by
працягвае вывучаць беларускія гарады на савецкіх і ня толькі паштоўках. Сёння мы Вас парадуем не зусім савецкімі, але і не зусім сьвежымі менскімі паштоўкамі 1992 года з маркай-Пагоняй. Дарэчы, менавіта 19 верасьня 1991 года БЧБ і Пагоня сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Думаю, будзе цікава.

Набор паштовак «Мінск», выдадзеных Міністэрствам Сувязі РБ ў 1992 годзе, тыраж — 100 тыс. Фота — К. Рашкоўскага.

Вось так выглядае адваротны бок паштовак:

1. Прывакзальная плошча. Звярніце ўвагу на колькасьць кіёскаў:

2. Чырвоны касьцёл:

3. Кінатэатар «Масква»:

4. Станцыя метро «Плошча Якуба Коласа»:

5. Паштоўка падпісана «Вуліца Савецкая»:

6. Палац спорту, стадыён «Дынама», скульптурная кампазіцыя «Бягучыя»:

7. Траецкае перадмесьце:

8. Дзяржаўны цырк, гасьцініца «Беларусь», набярэжная ракі Сьвіслач:

9. Катэдральны сабор Сьвятога Духа:

10. Дзяржаўны ордэна Леніна акадэмічны Вялікі тэатр воперы і балета:

11. Плошча Перамогі:

Мяркуючы па гэтых фатаграфіях, з чысьцінёй і парадкам у Менску праблем не было ніколі, хоць некаторыя ўпэўнены, што гэта заслуга дзеючай улады. Такія справы.
Праглядаў: 3032 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]