Чацвер, 25.04.2024, 10:14 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Кастрычнік » 17 » Менск на паштоўках 1993 года
18:51
Менск на паштоўках 1993 года


Кожную сераду vandrouka.by знаёміць сваіх чытачоў з тым, як выглядалі гарады Беларусі некалькі дзесяткаў гадоў таму. Многія ня могуць пазнаць свой горад, многіх дзівіць чысьціня на вуліцах, многіх тое, як шмат ці мала памянялася за 20-30-40 гадоў. Сёньня на vandrouka.by — Менск ўзору 1993 года (ужо ў той час самы чысты горад планеты).

Менск, камплект паштовак (12 штук). Фота — Г. Ліхтаровіча, В. Ганчарэнкі, В. Грабянькова. Выдавецтва Беларусь, 1993. Тыраж — 50000. Вялікія фатаграфіі адкрываюцца па кліку, рэальны памер — у 1,5 разы больш. Подпісы дадзены так, як на паштоўках (у перакладзе з рускай).

На вокладцы — помнікі барока 17 стагоддзя. Злева направа: касцёл бернардынак (зараз — праваслаўны кафедральны сабор Сьвятога Духа) і касцёл бернардзінцаў.

0. Адзін з панадворкаў Траецкага перадмесьця (зваротная бок вокладкі):


1. Начная вуліца ўзімку:


2. Панарама плошчы Перамогі і праспекта Францыска Скарыны (цяпер — Незалежнасьці):


3. Панарама Старога горада: Траецкае перадмесьце і верхні горад:


4. Панарама праспекта Машэрава (цяпер — Пераможцаў):


5. Рымска-каталіцкі касцёл Св. Сымона і Св. Алены (пачатак 20-га стагоддзя) на плошчы Незалежнасьці (звярніце ўвагу — крыжоў няма):


6. Праваслаўная царква Пятра і Паўла (пачатак 17 стагоддзя), помнік позняга рэнесансу і ранняга барока (звернеце ўвагу на форму крыжоў):


7. Бераг ракі Сьвіслач у цэнтры горада:


8. Рыма-каталіцкі Троіцкі касцёл (Св. Роха) на Залатой Горцы. Помнік сярэдзіны 19 стагоддзя:


9. Дом мастацтва. Будынак псеўдарускага стылю пачатку 20 стагоддзя:


10. Забудова ў стылі мадэрн:

11. Адзін з куткоў Беларускага дзяржаўнага музэя народнай архітэктуры і побыту. Справа — грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, помнік 18 стагоддзя:


12. Спартыўны комплекс у Раўбічах:

Праглядаў: 2759 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: паштоўкі | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]