Пятніца, 26.04.2024, 15:32 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Верасень » 26 » На пастой
13:35
На пастой

У Менску стогадовай даўніны знайсьці дах над галавой для студэнта было значна прасцей.

У 1912 годзе ў амаль статысячным губернскім горадзе налічвалася 30 гасьцініц. Агульным лікам для пастаяльцаў прызначалася каля 670 нумароў. Напрыклад, толькі ў шасьціпавярховай «Эўропе» іх было 130, а ў «Нова-Версаль» усяго тры нумары. Прыезджыя маглі падабраць сабе гасьцініцу паводле патрэбаў і магчымасьцяў. Самымі дарагімі і прэстыжнымі ў Менску былі «Брусэль», «Еўропа» і «Нова-Маскоўская». Суткі пражываньня каштавалі ад 60 капеек да 10 рублёў за люкс. У месяц выходзіла ад 15 да 100 рублёў. Многія гатовы былі расстацца з такой сумай, калі ўлічыць, што, напрыклад, у «Эўропе» у кожным нумары мелася электрычнае асвятленьне, тэлефон, рукамыйніца з вадаправоднай вадой, цэнтральнае ацяпленьне і ванна. Можна было паабедаць у першакласнай рэстарацыі і нават пакатацца на першым у Менску ліфце.

Самым танным жыльлём лічыўся начлежных прытулак. Там усяго за некалькі капеек можна было правесьці ноч і атрымаць гарбату з хлебам.

Моладзь - выхадцы з сярэдняй класы - выбірала гасьцініцы і мэбляваныя пакоі коштам 10-15 рублёў у месяц. Усё залежала ад дастатку бацькоў або ад уласнага заробку. Некаторыя клапатлівыя мамы і таты адмыслова сялілі сваіх дзяцей у гасьцініцу, каб яны былі пад наглядам.

Выбар здымных кватэр і пакояў быў проста велізарным. Іх здавалі практычна ў любым кутку горада. Большасьць каменных дамоў у цэнтры былі прыбытковымі. Іх будавалі адмыслова, каб здаваць ложка-месца жыхарам і атрымліваць з гэтага прыбытак. Многія гаспадары прыватных дамоў прапаноўвалі пасяліцца ў іх у свабодных пакоях. Дакладны кошт за арэнду назваць немагчыма, бо яна залежала ад мноства фактараў: прэстыжнасьці раёна, паверху будынка, наяўнасьці вадаправода, аддаленасьці ад цэнтра. Самае недарагое жыльлё знаходзілася на ўскраінах і ў працоўных кварталах.

Мінімальная зарплата маладога спецыяліста сто гадоў таму пачыналася ад 20 рублёў у месяц. За гэтыя грошы можна было здымаць жыллё, харчавацца і нават адкладаць пра запас.

За дах над галавой у месяц даводзілася аддаваць каля 3-4 рублёў. А за 5-10 рублёў можна было зняць невялікі пакой практычна ў цэнтры Менску ці нават асобную кватэру на Траецкай гары.

Паводле: «МК»

Праглядаў: 1751 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: гасьцініца | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]