Пятніца, 19.04.2024, 01:46 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2013 » Сакавік » 5 » Нізкі рынак у Мінску. Праектная прапанова па аднаўленню.
11:44
Нізкі рынак у Мінску. Праектная прапанова па аднаўленню.

Яшчэ 11 лютага бягучага году Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало на разгляд у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэт  архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму і КУП "Мінская спадчына” вынік працы сваёй архітэктурнай секцыі - Эскізны праект аднаўлення жылой і грамадзянскай забудовы тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў (кварталы № 3; 29; 30) на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Мінска”.

Адказу покуль не паступала ані з воднай інстанцыі, а пісьмовая інфармацыя з боку адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска дазваляе папярэдне меркаваць, што ні чыноўнікі Мінгарвыканкаму, ні чыноўнікі Міністэрства культуры, ні члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны  пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь не зацікаўлены ва ўзважаным, непарадузятым  і прафесійнам разглядзе і ацэнцы праектнай прапановы. 

Прычына простая - пазітыўная адзнака праектнай прапановы азначае негатэўную адзнаку сваёй дзейнасці, якая прывяла ла прынцыповага змянення гістарычнай планіровачнай структуры, ландшафту і спосабу забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння "Гістарычны цэнтр Мінска”;  фальсіфікацыі  схемы чырвоных ліній гістарычнай забудовы; знішчэння  і страты без адпаведных навуковых фіксацый і належнага вывучэння, наяўных і  абсалютна не вывучаных элементаў існай тут колісь высокашчыльнай гарадской гістарычнай забудовы;  стварэння новай горадабудаўнічай сітуацыі, якая пазбаўляе гісторыка-культурную каштоўнасць яе якасных характарыстык і не дазваляе праводзіць далейшую работу ў адпаведнасці з дзеючымі рэстаўрацыйнымі методыкамі.

Аб праекце ўжо паведамлялася на сайце аб’яднання ў лютым месяцы. Былі прадстаўлены нешматлікія графічныя матэрыялы, можна было азнаёміцца з тлумачальнай запіскай (http://pomniki.budzma.org/news/charhovy-padarunak-stalichnamu-horadu). А ў сітуацыі, якая склалася вакол Гістарычнага цэнтру Мінска, пры відавочным нежаданні службы заказчыка па Гістарычнаму цэнтру (КУП "Мінская спадчына”) нават абмеркаваць перададзеныя ім праектныя прапановы, альбом з графічнымі матэрыяламі павінен стаць аб’ектам шырокага грамадскага азнаямлення.

Таму Вашай увазе альбом з праектнымі прапановамі  і прадстаўляецца. З праектнымі прапановамі, якія нашыя апаненты называюць спробай стварэння муляжу гарадской забудовы кан. 19 - пач. 20 ст., абапіраючыся, па версіі "вертыкальшчыкаў” на схематычныя архіўныя матэрыялы. Пры жаданні нашых апанентаў захаваць усё самае лепшае, што ёсць у Гістарычным цэнтры, а для іх гэта тое, што ўзнікла пасля 1945 г.,  і мабыць пры жаданні, каб яшчэ на незасвоеных пляцоўках Гістарычнага цэнтру з’яўляліся архітэктурныя "шэдэўры”, распрацаваныя на падставе дакладнейшых навуковых вышуканняў, па тыпу забудовы на Нямізе, Мінскага замчышча аўтарства С.Багласава, ды і іншых выбітных прыкладаў "руплівых” падыходаў да гістарычнага сэрца нашай сталіцы, прапановы ГА БДТАПГК зноўку выконваюць ролю лыжкі дзёгцю ў бочцы саладжавага мёду псеўдарэгенерацыі Гістарычнага цэнтру Мінска.


Праглядаў: 4528 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Ніжні рынак | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]