Пятніца, 19.04.2024, 01:44 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 15 » Рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Менску завершаць да красавіка 2014 года.
14:27
Рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Менску завершаць да красавіка 2014 года.
Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны": 15 сакавіка, 11:20, Святлана Фралянкова

Работы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы мяркуецца скончыць да красавіка 2014 года. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

«Нас толькі хвалюе вуліца Гандлёвая, - адзначыў М. Ладуцька. - Там ужо вызначаны інвестары, праўда, з адным з іх мы будзем скасоўваць дамову - не атрымліваецца выбудаваць канструктыўныя адносіны ў інтарэсах эканомікі горада».

Па словах старшыні Мінгарвыканкама, у траўні-чэрвені гэтага года на вуліцы Інтэрнацыянальнай адкрыецца новая гасьцініца. Акрамя таго, на першых паверхах будынкаў у гістарычным цэнтры з'явіцца больш крам, кавярань і іншых аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Часткі вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай да вуліцы Нямігі ў бягучым годзе плануецца зрабіць пешаходнымі.

Асноўныя ж аб'екты гістарычнага цэнтра будуць уведзены ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. У іх ліку вялікі гасьцінічны комплекс з музеем, які будуецца за будынкам былога манастыра.
Праглядаў: 1230 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]