Чацвер, 25.04.2024, 21:16 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 15
Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны": 15 сакавіка, 11:20, Святлана Фралянкова

Работы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы мяркуецца скончыць да красавіка 2014 года. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

«Нас толькі хвалюе вуліца Гандлёвая, - адзначыў М. Ладуцька. - Там ужо вызначаны інвестары, праўда, з адным з іх мы будзем скасоўваць дамову - не атрымліваецца выбудаваць канструктыўныя адносіны ў інтарэсах эканомікі горада».

Па словах старшыні Мінгарвыканкама, у траўні-чэрвені гэтага года на вуліцы Інтэрнацыянальнай адкрыецца новая гасьцініца. Акрамя таго, на першых паверхах будынкаў у гістарычным цэнтры з'явіцца больш крам, кавярань і іншых аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Часткі вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай да вуліцы Нямігі ў бягучым годзе плануецца ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1230 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 15.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе "Белтэлерадыёкампанія": 14.03.2012 19:27

Па ёй будуць праводзіць экскурсіі - пра гэта сёння расказаў мэр сталіцы. Абяцалі гэта зрабіць яшчэ 9 гадоў таму, калі будынак аднаўлялі. Але да гэтага часу ў ратушы ў асноўным прымалі ганаровых гасцей горада і праводзіліся ўрачыстыя мерапрыемствы.
Цяпер жа наведаць яе зможа кожны жадаючы. Спецыяльныя экскурсіі арганізуюць бліжэй да лета, калі ў горад прыязджае больш гасьцей. У турыстычны маршрут ўвойдзе і канцэртная зала, якая разьмяшчаецца побач. У гэтым нядаўна адноўленым будынку менчукі таксама змогуць ўрачыста рэгістраваць шлюбы.
Праглядаў: 1295 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 15.03.2012 | Каментары (0)