Чацвер, 25.04.2024, 18:02 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 16 » Скуль Менск пайшоў?
13:23
Скуль Менск пайшоў?

Археалагічныя раскопы на гарадзішчы на ​​рацэ Менцы адновяцца ў канцы траўня.

Пасьля шматгадовага перапынку навукоўцы-археолагі вернуцца на археалагічны комплекс на рацэ Менцы ў вярхоўях ракі Пціч ў вёсцы Гарадзішча Шчамысьліцкага сельсавета. Дапамагаць праводзіць раскопы будуць студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Адпаведнае пагадненьне паміж ВНУ і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ўжо падпісана.

- Археалагічны комплекс на рацэ Менцы - вельмі цікавы помнік гісторыі, - кажа Андрэй Вайцяховіч, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН. - Практычна 15 гадоў тут не вяліся палявыя раскопы, толькі ў мінулым годзе працавала пробная экспедыцыя. У траўні 2012 студэнты, валанцёры і гісторыкі распачнуць больш маштабныя дасьледаваньні. Само гарадзішча сёньня - звычайны пагорак. Гэтая тэрыторыя амаль цалкам даследавана. Асноўныя праца будзе весьціся на пасадзе - жылая мясцовасьць за межамі ўмацаваньняў. Дэталёвыя дасьледаваньні гэтага комплексу могуць даць адказ на адзін з галоўных пытаньняў гісторыі нашай сталіцы - аб месцы яе ўзнікненьня.

Лічыцца, што першапачаткова Менск узнік на рацэ Менцы, а пасьля знішчэньня вясной 1067 войскамі братоў Яраслававічаў быў перанесены на ўзвышэньне ў зліціці Свіслачы і Нямігі.

Праглядаў: 1351 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: 1067 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]