Серада, 22.01.2025, 03:13 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2013 » Травень » 15 » У Менску з'явяцца вуліцы Вербная і Сёмкаўская
15:41
У Менску з'явяцца вуліцы Вербная і Сёмкаўская

Такая прапанова аб назове праектаваных ў сталіцы вуліц у межах вуліцы Вяснянка - зав. Вяснянка - пр. Пераможцаў.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўпраўленьні культуры Мінгарвыканкама, камісія па найменьні і перайменаваньні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Менску ў адпаведнасьці з рашэньнем Менскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12 сакавiка 2008 г. № 127 "Аб найменаваньні і перайменаваніні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Менску» 17 красавіка 2013 г вырашыла ўнесьці наступныя прапановы аб найменьні праектуемых вуліц у г. Менску ў межах вуліцы Вяснянка - зав. Вяснянка - пр. Пераможцаў:

  • праектаваную вуліцу № 1 назваць вуліцай Вербнай;
  • праектаваную вуліцу № 2 назваць вуліцай Сёмкаўскай;
  • праектаваную вуліцу № 4 назваць завулкам Семкаўскім.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, кар. 2) прымае меркаваньні жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу 2 тыдняў пасьля публікацыі матэрыялу ў прэсе.

Праглядаў: 2377 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Сёмкаўская, Вербная | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]