Серада, 08.05.2024, 04:36 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Люты » 16 » У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу.
10:54
У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу.

Кацірына Марковіч, БЕЛТА

У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Штогод у Менску каля 10 жылых дамоў пераводзяцца ў нежылы фонд з наступным адсяленнем грамадзян і зносам будынка. Усяго ў беларускай сталіцы 311 жылых дамоў падлягаюць зносу, так як выкананьне работ па іх капітальнаму рамонту і рэканструкцыі немэтазгодныя", - адзначыў Уладзімір Раянтовіч.

Генеральны дырэктар аб'яднаньня паведаміў, што гэта няшматпавярховыя забудовы, аднаўленьне якіх магчыма толькі шляхам рэканструкцыі, што ў два і больш разоў вышэйшы за кошт новага будаўніцтва. "Сродкаў на іх аднаўленьне ў дзяржавы няма, таму фармуюцца інвестыцыйныя праграмы забудовы участкаў, на якіх знаходзяцца гэтыя дамы. Інвестар, які будзе гатовы ўзяць ўчастак, будзе абавязаны адсяліць грамадзян і ажыццявіць знос будынка", - сказаў ён.

Праглядаў: 1362 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]