Чацвер, 18.04.2024, 09:04 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Люты » 22 » У будуюшчымся шматфункцыянальным цэнтры "Менск-Сіці" з'явіцца вуліца Германоўская
21:31
У будуюшчымся шматфункцыянальным цэнтры "Менск-Сіці" з'явіцца вуліца Германоўская
Праектаванай вуліцы № 11 у будуюшчымся шматфункцыянальным цэнтры «Менск-Сіці" прысвоена назва Германоўская. Адпаведнае рашэньне, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», прынята сёння на 13-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.


- Зварот Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры аб назве гэтай вуліцы было разгледжана камісіяй па найменьні і перайменаваньні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых часткаў Менску двойчы ў студзені бягучага года, - паведаміла начальнік упраўленьня культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. - Прапаноўваліся розныя варыянты, але ў выніку чальцы камісіі пагадзіліся з назвай, прапанаваным забудоўшчыкам, - вуліца Германоўская.

В. Рудзікава патлумачыла, што ў пачатку XX стагоддзя ў Менску існавалі вуліца Германоўская, а таксама Германоўскі і 2-й Германоўскі завулкі. У 1964 годзе вуліца была перайменаваная, а Германоўскі завулак зьнік пры зносе старых кварталаў. У цяперашні час траса 2-га Германоўскага завулка супадае з трасай праектаванай вуліцы № 11, і пры яе назве назва завулка знікне.

- Таму лагічна прысвоіць найменьне Германоўскай гэтай вуліцы, што дасьць магчымасьць захаваць гістарычную назву і адлюстраваць пераемнасьць паміж мінулым і будучым Менска, - вызначыла начальнік упраўлення.

Праектуемая вуліца размешчана паралельна вуліцы Аэрадромнай паміж чыгункай у напрамку Менск - Асіповічы і праектаванай вуліцай, якая з'яўляецца працягам вуліцы Жукоўскага.

Па матэрыялах Сьвятланы ФраленковайУП «Агентство «Минск-Новости»

Праглядаў: 1149 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]