Чацвер, 25.04.2024, 19:29 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2013 » Ліпень » 30 » Выстава «Менск на старых паштоўках» адкрылася ў музэі гісторыі горада
22:50
Выстава «Менск на старых паштоўках» адкрылася ў музэі гісторыі горада

Больш за паўсотні вялікіх фотакопій паштовак канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя размешчаны ў Музэі гісторыі горада Менску. Тут адкрылася выстава «Менск на старых паштоўках».

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» старшы навуковы супрацоўнік музэя Ірына Сінькевіч, аж да 1918 году гэтыя паштовыя карткі выдаваліся прыватнымі выдавецтвамі, выходзілі серыямі, невялікімі накладамі. Паштоўкі друкаваліся са здымкаў мясцовых фатографаў, прычым фатографам трэ было мець дазвол на ўвекавечаньне відаў роднага горада. Часьцей за ўсё здымалі самую доўгую, шумную і багатую вуліцу Менску - Захар'еўскую (цяпер праспэкт Незалежнасьці). Амаль не выдаваліся паштоўкі з відамі ўскраін - Ляхаўка, Камароўка, дзе жылі бедныя людзі. На картках можна ўбачыць менчукоў самых розных саслоўяў, конку, сялянскі воз і першы аўтамабіль. Дакументальна зафіксаваны выгляд вуліц, асобных будынкаў, якіх даўно няма.

Выстава будзе доўжыцца да 8 верасня.

Праглядаў: 3288 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Выстава, музэй | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]