Пятніца, 19.04.2024, 11:52 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 14 » "З думкаю пра сапраўднае."
13:08
"З думкаю пра сапраўднае."
2 траўня 2012 года ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі” на вольнай сустрэчы, арганізаванай для сяброў, цікаўных і журналістаў Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прэзентавала відэаролік з нагоды прашэдшага 18 красавіка Міжнароднага дню помнікаў і мясьцінаў на якой прысутнічалі і прадстаўнікі сайта http://oldmensk.net (Менск – гісторыя па фотаздымках).

На сустрэчы былі затронуты пытаньні захаваньня нашага горада, мэтады рэканструкцыі старога Менску, пралікі і магчымыя шляхі выхаду з сёняшняй сітуацыі. Словы, якія павінны дайсьці да тых людзей і чыноўнікаў, якія прымаюць рашэньні і аддаюць загады. На сустрэчы прадстаўніком Таварыства быў агучаны пазоў да дзяржаўных дзеячаў, адміністрацыі горада Менск і інвестараў: 

"У сувязі з тым, што па вул.Гандлёвай узгоднены праект, інвестар (ген.-забудоўшчык) – гэта фірма, якая ўтворана ў мінулым годзе для рэалізацыі праекта перад самым заключэньнем ген.дамовы, фірма аднаднеўка, каб рэалізаваць толькі гэты праект, а потым знікнуць, якая ліхаманкава шукае суінвестараў. Фірма заснаваная не на свае грошы. Яны хочуць рэалізаваць праект на папярэдняй продажы яшчэ няйснуючых плошчаў суінвестарам. 
Па гэтаму ня трэба укладаць грошы ў незаконныя праекты. Рана, ці позна сітуацыя будзе вяртацца ў прававое рэчышча і незаконныя інвестыцыі будуць разглядацца з пункту гледжаньня ўласнасьці.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры мае свой погляд на забудову вул. Гандлёвай, тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча ў Гістарычным цэнтры Менску. Гэтаму праекту і быў прысьвечаны відэаралік. (Рэпартаж з прэзентацыі http://pomniki.budzma.org/news/z-dumkayu-pra-saprawdnaye).

У аснову чарговай працы архітэктурнай секцыі ўвайшлі матэрыялы, якія рыхтаваліся да міжнароднага архітэктурнага конкурсу "Леанарда 2011″, у якім творчая група Таварыства стала лаўрэатамі ў намінацыі "Рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны (Праект)”.

Матэрыял можна прагледзіць тут http://budzma.org/news/zabudova-handlyovaj-rynkau-i-zamchyshcha-u-minsku-videa.html.

Праглядаў: 1580 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]