Чацвер, 25.04.2024, 20:59 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Масты

Мост над ракой Сьвіслач ля Траецкага перадмесьця

Мост над ракой Сьвіслач ля Траецкага перадмесьця.
Мост паміж Нізкім рынкам і Траецкай гарой.

Мост праз Сьвіслач у зліцьці водаў рэк Сьвіслачы і Нямігі - адзін з самых старажытных у Менску.

Далёкі продак моста праз раку Сьвіслач на вуліцы Багдановіча - Хлусаў мост. Ён быў драўляным і значна меншых памераў, але спраўна выконваў сваё прызначэньне. Ёсьць меркаваньне, што сваім назовам ён абавязаны гараджаніну Лукашу Хлусу. Аднак, што гэта быў за чалавек, гісторыя замоўчвае. Па іншай версіі, імя сваё мост атрымаў дзякуючы суседству з Ніжнім рынкам, на процілеглым баку якой цяпер бярэ пачатак вуліца Няміга. «Хлус» азначае - ашуканец, падманлівы чалавек, а падобных людзей на рынку было дастаткова. Потым мост перайменавалі ў Аляксандраўскі. Так мост назвалі ў імя вуліцы, якая ў савецкі час была перайменаваная ў вуліцу Максіма Горкага, а цяпер носіць імя Максіма Багдановіча. У дарэвалюцыйны час мост злучаў вуліцу Катерининскую, якая ішла ад вуліцы Нямігскай да ракі Сьвіслач, і Аляксандраўскую.

Мост абслугоўваў гандляроў, якія мітусіліся паміж Нізкім рынкам (цяпер там стаіць Дом фізкультуры) і Траецкай гарой (зараз на яе вянчае - тэатр воперы і балета).

Мост перажыў некалькі рэканструкцый. Да 1967 года ён быў драўляным. У 1977-м яго пашырылі да 27 метраў, зрабілі тры пралёты. У 2009 годзе мост быў капітальна адрамантаваны і упрыгожаны лесьвічнымі сходамі да ракі, усталявана новая агароджа.


Рака Сьвіслач. Злева будынкі траецкага перадмесьця, справа - адхон Менскага замчышча, а за мостам відаць Верхні горад. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Рака Сьвіслач


Відарыс на Траецкае перадмесьце і Верхні горад. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Відарыс на Траецкае перадмесьце і Верхні горад.


Аляксандраўскі мост на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Аляксандраўскі мост на старых паштоўках


Мост па-над Сьвіслаччу на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Мост па-над Сьвіслаччу на старых паштоўках


Мост праз Сьвіслач ля Ніжняга рынка. (В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Катэгорыя: Масты | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 3347 | Каментары: 4 | Тэгі: Траецкае перадмесьце, Замчышча | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 4
0  
1 vadim_i_z   (21.03.2012 14:29) [Матэрыял]
Аляксандраўскi мост. Цi Хлусаў.

0  
2 DzedFyodar   (21.03.2012 15:24) [Матэрыял]
У сэнсе, гэты мост першапачаткова звалі "Аляксандраўскім"? І не зразумела, гэта пытаньне: "Цi Хлусаў."?

Калі ласка, удакладніце Ваш камент. Дзякуй.

+1  
3 vadim_i_z   (21.03.2012 18:04) [Матэрыял]
http://old.mk.by/archiv/10.10.2008/rub1.php
Далекий предок моста через Свислочь на улице Богдановича - Хлусов мост. Он был деревянным и гораздо меньших размеров, но исправно выполнял свое предназначение. Бытует мнение, что своим названием он обязан горожанину Лукашу Хлусу. Правда, что это был за человек, история умалчивает. По другой версии, имя свое мост получил благодаря соседству с Нижним рынком, где ныне берет начало улица Немига. «Хлус» в переводе с белорусского - обманщик, надувала, а подобных людей на рынке было предостаточно. Затем мост переименовали в Александровский.
Так мост назвали по имени улицы, которая в советское время была переименована в улицу Максима Горького, а теперь носит имя Богдановича.

0  
4 DzedFyodar   (21.03.2012 19:50) [Матэрыял]
Дзякуй, падказкай скарыстаемся.

Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]