Субота, 27.04.2024, 01:26 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Панарамы

Панарамы ад Архікатэдральнага касьцёла

Панарамы на прылеглыя раёны ад Рымска-Каталіцкага Архікафедральнага касьцёла імя Сьвятой Дзевы Марыі (пл. Свабоды, 9)


Позірк у бок вуліцы Праабражэнскай (Інтэрнацыянальнай) і Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, на месцы ягога сёньня пракуратура.

Позірк у бок вуліцы Праабражэнскай (Інтэрнацыянальнай) і Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра


Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Здымак зроблены нямецкім ваенным фатографам з вежы Архікафедральнага касьцёла імя Сьвятой Дзевы Марыі. Дзякуючы гэтаму здымку мы можам назіраць некалькі асаблівых выяў старога Менску ў незвычайным ракурсе. На здымку бачныя тыльныя бакі дамоў па вуліцы Камсамольскай, якая ў часы акупацыі насіла імя Алеся Гаруна. Апсіда касьцёла як раз прыкрывае перабудаваны "швайцарскі" дамок. А ўдалечыні злева ў тумане бачны гмах Дома Ўрада. (крыніца)

Фота часоў вайны 1941-1945 гг.


Павярнуўшыся на 90 градусаў у права, немец засняў вялікую тэрыторыю менскага гэта, якое брала пачатак ад Петрапаўлаўскай царквы (справа). Храм тады меў ліш адну вежу, другую ён згубіў шчэ да вайны. Бліжэй да нас двары старой Нямігі, а на першым плане - дахі вуліцы Рэвалюцыйнай. Бачна, як дымяць трубы хлебазавода на Ракаўскай.

тэрыторыю менскага гэта


Крыху правей - здымак ужо пасьляваенны. Менск і прылеглая да плошчы Свабоды тэрыторыя - у руінах.

Менск і прылеглая да плошчы Свабоды тэрыторыя - у руінах


На наступным здымку лёгка пазнавальны і сёньня пейзаж: тут і Траецкае перадмесьце, і Дом Саветаў, і Сувораўская вучэльня, і Воперны тэатр, і 2-я клінічная лякарня, і кавалак Верхняга горада з царквой, і гасьцінны дом. Зноў фота нямецкага ваеннага, Цікава, што здымак падпісаны аўтарам як Adolf Hitler Platz. Дужа супярэчлівае сцвярджэньне: наколькі вядома, галоўная на той час плошча (на якой праходзілі шматлікія фашітскія і калабарацыйныя акцыі), у адрозненьні ад шматлікіх вуліц, акупантамі не была перайменавана.

Траецкае перадмесьце, і Дом Саветаў, і Сувораўская вучэльня, і Воперны тэатр


Чацвёрты здымак - сквер на плошчы Свабоды. Магчыма, што гэта тыя ж дрэвы, але падросшыя і сёньня там растуць. У час вайны ў трохпавярховым будынку прысутных месц месьцілася адміністрацыя Генеральнага камісарыята. У 1943 годзе частка служб перамесьцілася адтуль у ўсім знаёмы "чырвоны" дом на Карла Маркса, 38, дзе зарас знаходзіцца адміністрацыя прэзыдэнта.
А за гэтым будынкам на плошчы Свабода - напаўразбураны будынак Дамініканскага касьцёлу.

сквер на плошчы Свабоды

Катэгорыя: Панарамы | Дадаў: DzedFyodar (21.05.2012)
Праглядаў: 2301 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 1
0  
1 dima67574   (09.06.2012 00:28) [Матэрыял]
Чаму вы не дадалі другі здымак Пракудзіна-Горскага з гэтай вежы?
http://www.ps-spb2008.narod.ru/images/bw/02235v.jpg
П.С. Магу даслаць сучасную версію фатаздымка
Адказ: Чаму, "не дадаў?", ёсьць гэны здымак, наўпрост я яго да другой катэгорыі далучыў.
А наконт сучаснага здымку: Вельмі будзе цікава, дзеля гэнага і праект прыдумваўся!!

Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]