МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды |
Плошча Свабоды. Дом №25.Канцэртная заля "Верхні горад".Раней: Царква Сьвятога Духа і Петрапаўлаўскі кафедральны сабор. 1) Царква Сьвятога Духа. Абмерны чарцёж галоўнага фасада. 1843 год. (www.tio.by)
Галярэя ад корпуса жаночага манастыра да царквы Сьвятога Духа (злева).
Петрапаўлаўскі кафедральны сабор у Менску. Першапачаткова, пасьля пажару 1835 года, яе перабудавалі ў такім выглядзе.
Петрапаўлаўскі сабор. Перабудаваны з вуніяцкай царквы Сьв. Духа. Здымак пач. ХХ ст
Петрапаўлаўскі кафедральны сабор. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Петрапаўлаўскі кафедральны сабор. На здымку ўжо з'явіліся жаўнеры. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Петрапаўлаўскі кафедральны сабор. Жаўнеры ахоўваюць нейкія цялегі. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
Петрапаўлаўскі кафедральны сабор на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
Драўляны павільён-крама "Садавіна" (№ 15 Мінсадгарторга). Стаіць прыкладна там, дзе калісьці знаходзіўся ўнікальны архітэктурны помнік XVII ст. - Царква Сьвятога Духа (пасьля перабудовы - Петрапаўлаўскі сабор; знішчаны ў даваенны час). Менавіта тут, на старажытнай зямлі Верхняга горада, кожны сантыметр якой мае права лічыцца неацэнным, у 1950-я мелі намер збудаваць самы вялікі ў сталіцы шырокаэкранны стэрэафанічны кінатэатр. 1954 год.
| |
| Праглядаў: 5455 | Каментары: 3 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 3 | ||||||||
| ||||||||

LiveJournal














