Пятніца, 29.03.2024, 01:53 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Травень » 27 » Марафон «life:) Налібокі». Фотасправаздача з эфектам прысутнасьці
20:45
Марафон «life:) Налібокі». Фотасправаздача з эфектам прысутнасьці
Тэкст: Аляксандра Ганчарык
Фота: Канстанцін Клемянцоў
Пераклад: Юрась Федзюковіч

20 траўня ў лясах Налібоцкай пушчы завяршыўся штогадовы аматарскі марафон «life:) Налібокі», ён аб'яднаў больш за 500 бегуноў і раварыстаў з Беларусі, Расеі ды Ўкраіны.

Арганізатары марафону, каманда "Промвад Тур" і Федэрацыя прыгодніцкіх гонак (ARF), вось ужо чацьвёрты год беражліва падтрымліваюць непаўторную атмасферу гэтых спаборніцтваў (мы пастараліся перадаць яе ў фотаздымках).

Старт веламарафону «life :) Налібакі»
На фота: Старт роварнага марафону «life:) Налібокі»

У гэтым годзе базавы лагер спаборніцтваў разьмясьціўся на беразе маляўнічага ляснога возера ля вёскі Паланевічы (Дзяржынскі раён, Менская вобласьць). Старт быў заплянаваны на суботу 19 траўня, апалудні. Першыя ўдзельнікі сталі прыбываць з пятніцы. Арганізатары, як заўсёды, выбралі ўдалае месца, куды можна лёгка дабрацца на электрацягніку або аўтамабіле.

Удзельнікі марафону прыбываюць у базавы лагер

Удзельнікі марафону прыбываюць у базавы лагер
На фота: Удзельнікі марафону прыбываюць у базавы лагер

Было прапанавана адразу шэсць дыстанцый: дзве бегавыя і чатыры роварныя. Кожны ўдзельнік абраў асабісты маршрут даўжынёй ад 50 да 210 кіламетраў, яго трэ было прайсьці або праехаць за 24 гадзіны. Гэтак дэмакратычныя правілы спаборніцтваў дазволілі адкрыць марафон для ўсіх жадаючых. На старце апынуліся людзі самых розных узростаў і узроўняў падрыхтоўкі: майстры спорту, заўзятыя трэкеры і гоншчыкі на роварах з накатам ў пару тысяч кіламетраў; сем'і і кампаніі сяброў, якія прыехалі на падобнае мерапрыемства ўпершыню; дасьведчаныя ветэраны; дзеці - другімі пілотамі на бацькоўскіх роварах. Усіх аб'ядноўвала атмасфера сьвята, цудоўнае надвор'е, сьвежы пах хваёвага лесу і нецярплівае чаканьне каманды «Паехалі!».


На перадстартавым брыфінгу Ўладзімір Дубовік, дырэктар марафону, нагадаў удзельнікам аб каштоўнасьцях мерапрыемстваў «Промвад Тура» і ARF: бясьпека, узаемадапамога і клопат аб навакольным асяроддзі.

За 10 хвілін да пачатку гонкі гоншчыкі на роварах сталі ў пелатон, а бегуны скончылі разьмінку. У кожнага ўдзельніка напагатове экіпіроўка, выдадзеная пры рэгістрацыі: мапа, асабісты нумар і чып для электроннай адзнакі. На старт прыехаў супрацоўнік ДАІ, ён павінен перакрыць рух транспарту на першым адрэзку маршрута, каб марафонцы безперашкодна збочылі з праезнай часткі на лясную дарогу.

Піянер прыгодніцкіх гонак Беларусі Раман Пахолкаў глядзіць на гадзіньнік. Да старту засталося зусім няшмат.
На фота: Піянер прыгодніцкіх гонак Беларусі Раман Пахолкаў глядзіць на гадзіньнік. Да старту засталося зусім няшмат.

У чаканні старту
На фота: У чаканні старту

Увага, засталося 10 секунд! Пачаты зваротны адлік. І роўна ў 12 гадзін стартавала група трэкераў, а крыху пазьней кіраўнік Федэрацыі прыгодніцкіх гонак Раман Пахолкаў падняў сіні сьцяг і гучна вымавіў доўгачаканую каманду «Паехалі!» Для байкераў. Гудзеньне чатырох сотняў ровараў злілося ў адзіны гул, жывая стужка з яскравай спартыўнай экіпіроўкі гоншчыкаў прыйшла ў рух і накіравалася ў бок лесу. Так быў адкрыты марафон «life:) Налібокі».

Раман Пахолкаў

Наперадзе гоншчыкаў чакалі дарогі ў цені дрэваў, гарачыя пяскі рапсавых і пшанічных палёў, масты цэраз рэкі, водныя пераправы праз ручаі і невялікі адрэзак шляху з хлюпаючых балотных купін. Кожны марафонец атрымаў пры рэгістрацыі каляровую мапу маршрута і падрабязную легенду. Усе павароты на дыстанцыі былі адзначаны маркерамі, так што з арыентаваньнем праблем у большасьці ўдзельнікаў ня ўзнікла.

Прыгоды час ад часу перарываліся прыпынкамі на кантрольных пунктах (КП), дзе валанцёры клапатліва разьлівалі гарбату і мінеральную ваду, кармілі марафонцаў смачнымі разынкамі і аўсяным печывам. Кожны КП цешыў сваімі асаблівасьцямі: недзе удзельнікаў па сяброўску сустракаў сабачка, які выпрошваў прысмакі, дзесьці можна было пачаставацца гарбатай з сапраўднага самавара, чы баршчом з кастра, а дзесьці - сядзець на беразе ракі і любавацца праплываючым міма лебедзем.

Гэны сабака прабег з удзельнікамі марафону да базавага лагера
На фота: Гэны сабачка прабег з удзельнікамі марафону да базавага лагера

Было цікава назіраць і за паводзінамі марафонцаў. Некаторыя літаральна заляталі на КП толькі для таго, каб адзначыць час і адным рухам запоўніць вадой влягу - дарага кожная секунда. Іншыя бегуны і байкеры з задавальненьнем садзіліся каля вогнішча, нетаропка пацягвалі гарбату і дзяліліся ўражаньнямі. Было відаць, для гэтых марафонцаў на самой справе важная не перамога, а ўдзел - магчымасьць атрымаць асалоду ад шпацыра, прыгажосцяў прыроды і зносінаў з сябрамі.

З надыходам цемры арыентавацца ўсё складаней. Апошнія кіламетры шляху даюцца нялёгка, але адначасова з гэтым з'яўляецца радаснае прадчуваньне фінішу. Міма праносяцца гоншчыкі на роварах: разразаюць цемру сваімі яркімі ліхтарамі і зноў знікаюць у тумане.

А вось і базавы лагер, стомленых марафонцаў сустракаюць сябры-балельшчыкі і валанцёры, якія робяць выніковыя адзнакі часу фініша. Апошнія ўдзельнікі фінішуюць толькі пад раніцу. Ура, марафон «life:) Налібокі» завершаны! Цяпер можна атрымліваць асалоду ад адпачынка і з апетытам насычацца рысавай кашай з велізарнага рондаля арганізатараў.

У нядзелю днём з'яўляюцца фінішныя пратаколы, адкрываецца цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў. Акрамя абсалютных чэмпіёнаў у генеральным заліку для мужчын і жанчын у спіс прызёраў ўваходзяць ўдзельнікі ў чатырох узроставых катэгорыях. Яшчэ адна прыемная навінка гэтага года - ўзнагароджаньне пераможцаў на поўнай і скарочанай дыстанцыях, яны атрымалі Вялікую і Малую мядалі.

Дырэктар гонкі Уладзімір Дубовік аб'яўляе пераможцаў
На фота: Дырэктар гонкі Уладзімір Дубовік аб'яўляе пераможцаў

Асабісты фатограф для кожнага прызёра спаборніцтваў :)
На фота: Асабісты фатограф для кожнага прызёра спаборніцтваў :)

Пераможцы марафону «life:) Налібокі» ў генеральным заліку
На фота: Пераможцы марафону «life:) Налібокі» ў генеральным заліку

Ніхто не застаўся без падарунка, арганізатары ўручылі марафонцам традыцыйныя сувенірныя магніты з галавой лася - сімбалем моцы і цягавітасьці. Прызавы фонд спаборніцтваў быў разыграны сярод усіх удзельнікаў незалежна ад іх вынікаў.

Сьвята адбылася! Вялікі дзякуй валанцёрам і арганізатарам марафону, якія штогод ладзяць «Налібокі» для ўсіх аматараў спорту і актыўнага адпачынку.

Марафон «life:) Налібокі» скончыўся. Да сустрэчы вясной 2013 года!
На фота: Марафон «life:) Налібокі» скончыўся. Да сустрэчы вясной 2013 года!

Падрабязная інфармацыя аб марафоне: сайт кубка прыгодніцкіх гонак «Промвад Тур» (справаздачы удзельнікаў, мапы, анонсы будучых гонак і многае іншае)

Поўная версія справаздачы: сайт фатографа Канстанціна Клемянцова

Праглядаў: 1737 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 2
+1  
1 Александра   (29.05.2012 02:25) [Матэрыял]
Юрий, спасибо за перевод. Просто музыка! Особенно понравилась подпись про собачку. И еще здорово, что Вы про борщ на костре добавили.

0  
2 DzedFyodar   (31.05.2012 13:47) [Матэрыял]
А як жаш я пра свой борш на КП-Заберазь не адзначыўся бы! І Вам дзякуй, спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва!

Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]