Субота, 27.04.2024, 00:40 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін
Як паведамляе "Белтэлерадыёкампанія": 14.03.2012 19:27

Па ёй будуць праводзіць экскурсіі - пра гэта сёння расказаў мэр сталіцы. Абяцалі гэта зрабіць яшчэ 9 гадоў таму, калі будынак аднаўлялі. Але да гэтага часу ў ратушы ў асноўным прымалі ганаровых гасцей горада і праводзіліся ўрачыстыя мерапрыемствы.
Цяпер жа наведаць яе зможа кожны жадаючы. Спецыяльныя экскурсіі арганізуюць бліжэй да лета, калі ў горад прыязджае больш гасьцей. У турыстычны маршрут ўвойдзе і канцэртная зала, якая разьмяшчаецца побач. У гэтым нядаўна адноўленым будынку менчукі таксама змогуць ўрачыста рэгістраваць шлюбы.
Праглядаў: 1295 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 15.03.2012 | Каментары (0)

Тыдзень таму адбылася гадавіна знамянальнай падзеі: 945 гадоў ад бітвы на Нямізе.

Аляксандр Лычаўка, tut.by | 11.03.2012, 8:21

Цяпер пра бітву, што адбылася 3 сакавіка 1067 года, менчукі памятаюць толькі па назве вуліцы Няміга і аднайменнай станцыі метро. Ды яшчэ чулі, што рэчка цячэ дзесьці пад зямлёй па трубах. Ці лёгка знайсці эпахальную рэчку?

Спачатку згадаем, што сказаў аўтар «Слова пра паход Ігаравы» пра бітву на Нямізе. «На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ».

А што кажа сучасная энцыклапедыя пра Нямігі крывавыя берагі? Тоўсты фаліянт «Блакiтны скарб Беларусi» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». На старонцы 312 чытаем «Даўжыня каля 5 км. У канцы ХІХ — сярэдзiне ХХ ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на ПдЗ горада, працякае пад ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2113 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 14.03.2012 | Каментары (0)

Учора адбылася прэзентацыя нашага сайта у намечаным месцы, у намечаны час. На прэзентацыю завіталі добрыя людзі і усе разам правялі цудоўны вечар.

Вашай ўвазе прапануецца стэнаграма прэзентацыі.

Стэнаграма прэзентацыі 12 сакавіка 2012 г.

1. УСТУП.

Добры вечар! Мяне завуць Юрась Федзюковіч (у інтэрнэце мяне ведаюць як DzedFyodar). У асноўным Вы мяне ведаеце і даўно, але сёньня я жадаю размаўляць з вамі па беларуску. Для мяне гэта вельмі важна, а калі каму чаго ня будзе зразумела – пытайцеся, не саромеючыся.

Дык пачнем.
Па першае я жадаю прывітаць усіх, ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1473 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны":
12 сакавіка, 14:24, Вольга Жарына

У сакавіку-красавіку павінны пачацца работы па рэканструкцыі недабудаванага гаража для машын хуткай дапамогі, які разьмяшчаецца на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску.

Былы даўгабуд набыло на аўкцыёне замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЭС ДЫ КЕЙ Канстракшн».

- Будынак мы жадеаем ператварыць у шматфункцыянальны комплекс «Калізей», - распавяла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар кампаніі Натальля Патапчык. - Васьміпавярховы аб'ект падрасьце на два паверхі. На першым адкрыецца гіпермаркет, яшчэ два ўзроўні зоймуць крамы будаўнічых аздабляльных матэрыялаў. Далей разьмесцяцца канторскія плошчы, а над імі - забаўляльныя ўстановы: кінатэатр, дыска-клуб, рэстарацыі. На самым версе плянуецца ёмістая канферэнц-заля пад шкляным купалам. Зямельны ўчастак дазваляе абсталяваць вакол будынка вялікую наземную паркоўку.

... Чытаць далей »
Праглядаў: 1343 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны":
11 сакавіка, 13:32, Вольга Жарына

Аб'ект на сталічнай вуліцы Даўгабродскай, 18, будаваўся як інжынерна-лабараторны корпус Мінскага завода аўтаматычных ліній ім. П.М. Машэрава.

Доўгі час ён заставаўся незапатрабаваным. Затым будынак перадалі Міністэрству адукацыі, і ў 2009 годзе пачалося яго пераўтварэньне ў вучэбна-лабараторны корпус Міжнароднага экалагічнага універсітэта імя. А.Д. Сахарава.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у адміністрацыі Партызанскага раёна, завяршыць рэканструкцыю плануецца ў 2014 годзе. Акрамя работ у самым корпусе трэба будзе пабудаваць пешаходную эстакаду да будынка, якое размешчана ніжэй за ўзровень праезнай часткі. Будзе добраўпарадкавана і прылеглая тэрыторыя.
Праглядаў: 1306 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 11.03.2012 | Каментары (0)

ЛЮБЫЯ ЖАНЧЫНЫ!

СА СЬВЯТАМ ВЯСНЫ І НОВАГА ЖЫЦЬЦЯ!

Праглядаў: 1356 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 08.03.2012 | Каментары (0)

 Крыніца: рэпартаж тэлеканала "СТВ" (ctv.by

Будынак на скрыжаваньні праспекта Незалежнасьці й вуліцы Казлова ў канцы 19 стагоддзя быў на далёкай ускраіне Менска, вядомай як Залатая Горка. Разрастацца горад пачаў толькі ў 30-я гады 20 стагоддзя. Паводле першага плану рэканструкцыі і развіцьця сталіцы, тут пачалося будаўніцтва архітэктурных ансамбляў, якія павінны былі стаць часткай ўпрыгожваньня галоўнай трохкіламетровай магістралі горада - вуліцы Савецкай.


У 1934 годзе на скрыжаваньні тады яшчэ Даўгабродскай (цяперашняй Казлова) і Савецкай (праспекта Незалежнасьці) пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў. Для Менску таго часу гэта было вялікай падзеяй. Па праекце 25-гадовай Натальлі Маклецовай пабудавалі першы жылы дом з шасьціпавярховай сярэдняй часткай, з ліфтамі і падвалам. Аднак Дом сьпецыялістаў не прастаяў і сямі гадоў. Падчас авіяналёту 24 чэрвеня 1941 ён быў разбураны.
... Чытаць далей »
Праглядаў: 1373 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 06.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны"
2 сакавіка, 16:34, Зьміцер Ісайчук

3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на Нямізе, у сувязі з чым ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» упершыню згаданы Менск.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», датай заснавання горада лічыцца першае яго пісьмовае згадваньне.

Падзеі таго дня апісаны так: «У год 6575 (1067). Падняў раць у Полацку Ўсяслаў, сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў: Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшы воінаў, пайшлі на Ўсяслава ў моцны мароз. І падышлі да Менска, і меняне зачыніліся ў горадзе. Браты ж гэтыя ўзялі Менеск і перабілі ўсіх мужоў, а жонак і дзяцей захапілі ў палон і пайшлі да Нямігі, і Усяслаў пайшоў супраць іх. І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ы дзень; і быў сьнег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была сеча жорсткая, і многія загінулі ў ёй, і адолелі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, Уся ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1991 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 03.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе АНТ (сюжэт глядзець па спасылцы):

У Менску адчыніў дзверы першы беларускі музэй аб піве з экскурсійным маршрутам па найстарэйшаму ў краіне піўзаводу.

Паўтара стагоддзі таму тут быў невялікі драўляны бровар. Сёння пра яго сьведчаць толькі некаторыя з сотні экспанатаў унікальнай калекцыі. Гэта старыя піўныя бутэлькі, этыкеткі, коркі.

Рухаючыся па вузкіх пераходах гістарычнага будынка, наведвальнікі маршруту нібы акунаюцца ў мінулае. Вакол - фрагменты драўляных бочак і піваварнага начыньня, на сьценах архіўныя фотаздымкі, а пакоі падзяляюць старадаўнія дзьверы, якія не зьмянілі свайго выгляду за сотню гадоў. Ёсьць асобная заля для правядзеньня спецыялізаваных выстаў, сустрэч півавараў, а таксама - калі дазваляе ўзрост - дэгустацыі пеннага напою.

(Піўзавод "Аліварыя" на старонцы нашага сайта ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1248 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 02.03.2012 | Каментары (0)

Паважаныя госьці сайта і сябры!

Запрашаем Вас на ПРЭЗЕНТАЦЫЮ нашага сайта і афіцыйны яго запуск.

Мерапрыемства адбудзецца ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1394 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 01.03.2012 | Каментары (0)

« 1 2 ... 6 7 8 9 10 11 »